Знайсці
07.10.2022 / 11:00РусŁacБел

У Гродне вынеслі прысуд Юрыю Станеўскаму, якога ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»

У Гродзенскім абласным судзе 4 кастрычніка вынесены прысуд Юрыю Станеўскаму, якога КДБ уключыў у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, паведамляе «Вясна».

Юрый Станеўскі

Судовы працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

Станеўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў;
  • ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;
  • арт. 369 — знявага прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

38-гадовага Юрыя Станеўскага затрымалі пры канцы снежня 2021 года і даставілі ў Мінск, у СІЗА КДБ. Потым перавялі ў турму №1 Гродна.

Згодна з матэрыяламі справы, Юрый Станеўскі з 15 ліпеня да 27 снежня 2021 года пад публікацыямі «ў дэструктыўным Telegram-чаце размяшчаў паведамленні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці ў дачыненні да вылучаных ім у паведамленнях сацыяльных груп, у тым ліку асоб іншай нацыянальнасці і іншага веравызнання».

Там жа нібыта ўтрымліваліся абразы ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, а таксама гучалі пагрозы ў дачыненні да службовых асоб, якія выконваюць свае службовыя абавязкі, уключаючы кіраўніка дзяржавы, і іх блізкіх.

У публікацыях, паводле абвінавачання, былі паведамленні, звязаныя са здзекам з дзяржаўных гімна Рэспублікі Беларусь і сцяга.

Судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага аблсуда прызначыла Станеўскаму канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1,6 тысячы рублёў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930