Знайсці
07.10.2022 / 15:1910РусŁacБел

Стала вядома, што Лукашэнка падарыў Пуціну на 70-годдзе

Сёння ў Санкт-Пецярбургу праходзіць нефармальны саміт СНД. Туды прыбыў і Лукашэнка. Журналісты спыталі, што ён прывёз у падарунак Пуціну, які сёння адзначае 70-годдзе.

Выявілася, што Лукашэнка сапраўды прыехаў не з пустымі рукамі. Ён прывёз Пуціну каштоўны падарунак — сертыфікат на трактар Belarus.

Трактар, распавёў Лукашэнка, такі ж, на якім ён і сам працуе, «найлепшы, ручной зборкі».

З дадатковых агрэгатаў, дадаў Лукашэнка, ён прапануе Пуціну «сеялку» і патлумачыў сэнс падарунка:

каб пасеяць «хлеб, можа, яшчэ нешта», вырасціць і «Дудзе, Маравецкаму, Еўропе [адправіць], каб не галадалі, каб не кралі ва Украіне хлеб, а вязлі бедным краінам», нечакана завяршыў ён.

Як Пуцін, адзін з найбагацейшых людзей свету (паводле расследавальнікаў), які амаль увесь час праводзіць у бункеры (паводле розных інсайдаў), успрыняў падарунак, не паведамляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Паляшук /адказаць/
07.10.2022
Получи, деревня, трактор. Распишись за самолёт.)) Вартавым у Гаазе ці на Валадарыць дакладна не будзе сумна.
08.10.2022
Ручной зборкi?! А хiба iншыя ёсць?
08.10.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера