Знайсці
07.10.2022 / 16:3525РусŁacБел

Хрэнін: Пры неабходнасці мы можам выставіць паўмільёна ваеннаабавязаных

Падчас сустрэчы 6 кастрычніка з прадстаўнікамі СМІ, блогерамі і «прадстаўнікамі грамадскасці» міністр абароны Беларусі адказаў на шэраг пытанняў журналістаў, сярод іншага закрануўшы і пытанні працы з вайскоўцамі запасу, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

 

Хрэнін запэўніў, што праца ў гэтым кірунку вядзецца планава, а мабілізацыйныя зборы носяць пастаянны характар. Таксама ён назваў некалькі лічбаў.

Так, паводле яго, за апошнія 20 гадоў праз мабілізацыйныя зборы прайшлі 130 тысяч чалавек. Пры неабходнасці вайсковае ведамства можа, маўляў, выставіць рэсурс у 500 тысяч ваеннаабавязаных, і гаворка ідзе пра падрыхтаваны рэзерв. А паколькі 60% беларускага войска — кантрактнікі, то ў Беларусі няма неабходнасці ствараць кантрактную армію.

Таксама Хрэнін сказаў, што неўзабаве ў беларускае войска паступяць ракетныя комплексы «Іскандэр», сістэмы СПА «С-400», а ў кастрычніку адбудзецца прэзентацыя баявых беспілотных комплексаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
51
Ха-ха
35
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
39
0
Пан Усялян/адказаць/
08.10.2022
Чароўныя далб..бы. Каго вы хочаце напужаць, га? Чмыры...
0
Пан Усялян/адказаць/
08.10.2022
Куды ты і іх выставіш? Га? У вітрыне сваёй шафы ў кабінеце? Чукоцка-Магаданска-Усурыйскі ушлёпак
1
лют123/адказаць/
08.10.2022
гэтыи роскол доiде i до рб.
хренiну зараз належiть сочiть каб его не арештовала роскгвардыя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930