Знайсці
07.10.2022 / 16:50

Кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод» — пра правы чалавека і Нобелеўскую прэмію 

Аляксандра Матвійчук, кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод», якому сёння разам з Алесем Бяляцкім і расійскім «Мемарыялам» прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру, зрабіла заяву з гэтай нагоды. Пры гэтым яна падкрэсліла, што «рада, «Цэнтр грамадзянскіх свабод», які яна ўзначальвае, атрымаў сёння Нобелеўскую прэмію разам з сябрамі і партнёрамі з «Мемарыяла» і «Вясны».

Аляксандра Матвійчук заявіла:

«Цяпер гавораць арміі, таму што раней галасы праваабаронцаў у нашым рэгіёне не былі чутныя. Магчыма, нас слухалі на Камітэце ААН па правах чалавека, але дакладна не ў тых залах, дзе прымаюцца рашэнні людзьмі ва ўладзе.

Калі мы не хочам жыць у свеце, дзе правілы задае той, хто мае больш магутны ваенны патэнцыял, а не вяршэнства права, такі стан рэчаў трэба будзе змяніць. І я павінна сказаць тры рэчы.

1. ААН і дзяржавы-ўдзельніцы павінны правесці рэформу міжнароднага міру і бяспекі, каб стварыць гарантыі для ўсіх краін і іх грамадзян незалежна ад іх удзелу ці няўдзелу ў ваенных блоках або ваеннай моцы. Расія павінна быць выключаная з Рады бяспекі ААН за сістэматычныя парушэнні Статута ААН.

2. ААН і дзяржавы-ўдзельніцы павінны вырашыць праблему «прабелу ў адказнасці» і забяспечыць шанец на справядлівасць сотням тысяч ахвяр ваенных злачынстваў. Без гэтага ўстойлівы мір у рэгіёне немагчымы.

Трэба стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку і іншых ваенных злачынцаў да адказнасці.

3. Увесь мой 20-гадовы досвед барацьбы за свабоду і правы чалавека пераканаўча кажа, што звычайныя людзі маюць значна большы ўплыў, чым яны сабе думаюць. Масавая мабілізацыя звычайных людзей у розных краінах свету і іх агульны голас могуць змяніць сусветную гісторыю хутчэй, чым інтэрвенцыя ААН.

Я рада, «Цэнтр грамадзянскіх свабод», які я ўзначальваю, атрымаў сёння Нобелеўскую прэмію разам з нашымі сябрамі і партнёрамі з «Мемарыяла» і «Вясны».

Чытайце таксама:

«Нобель замучыўся пераварочвацца ў труне». Ведамства Макея пракаментавала ўручэнне прэміі міру Алесю Бяляцкаму

«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31