Знайсці
07.10.2022 / 18:42

Першая NFT-галерэя ў Беларусі адкрылася выставай «Пачвары, легенды i міфы»

Мастацкая выстава «Пачвары, легенды i міфы» адкрылася 7 кастрычніка ў першай NFT-галерэі Беларусі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Валерый Слаук — мастак, заслужаны дзеяч мастацтва, чые работы экспанаваліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У экспазіцыі «Пачвары, легенды i міфы» майстар хацеў расказаць пра аўтэнтычныя вобразы беларускага фальклору, адлюстраваныя ў сучасным жывапісе.

Выстава пры падтрымцы скульптара Максіма Пятруля пройдзе ў галерэі Heart for art. Знаходзіцца яна па адрасе: праспект Машэрава, 9, к. 8.

NFT — гэта адзінка ўліку, з дапамогай якой ствараецца лічбавы злепак для любога унікальнага прадмета. Сярод іх могуць быць: карціны, фатаграфіі, відэа, музыка — словам, любы кантэнт, які прэтэндуе на хоць нейкую ўнікальнасць. Яны з'яўляюцца вялікай каштоўнасцю сярод калекцыянераў, геймераў і аматараў мастацтва, а купляюць і прадаюць іх праз аўкцыёны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30