У гарадах Расіі з-за мабілізацыі пачалі адмяняць навагоднія святкаванні
Пра гэта ўжо паведамілі кіраўнікі Санкт-Пецярбурга і Ніжняга Ноўгарада.
Губернатар Пецярбурга Аляксандр Бяглоў паведаміў, што не будзе канцэртаў на Палацавай плошчы і на Неўскім праспекце, а таксама традыцыйнага дабрачыннага прыёму ў Таўрычаскім палацы. Ашчаджаныя сродкі Бяглоў паабяцаў накіраваць на мабілізаваных.
Мэр Ніжняга Ноўгарада напісаў, што ў горадзе не будзе гулянняў і салютаў, бо «ў нас ёсць іншыя задачы».
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера