Знайсці
07.10.2022 / 22:22 6

Старшыня Нобелеўскага камітэта патлумачыла, як выбіралі пераможцаў Прэміі міру

Украінская служба Бі-бі-сі паразмаўляла са старшынёй Нобелеўскага камітэта Берыт Рэйс-Андэрсэн пра тое, чым быў абумоўлены сёлетні выбар лаўрэатаў, ці меў ён палітычную подбіўку і ці акажа рэальны ўплыў на ход падзей цяперашняе прысуджэнне прэміі.

Па словах Рэйс-Андэрсэн, камітэт абраў гэтых пераможцаў з мэтай падкрэсліць важнасць грамадзянскай супольнасці і яе ролю ў любой краіне, у прыватнасці ў супрацьстаянні аўтарытарнай уладзе.

«Сфера Прэміі міру — гэта не вайна ва Украіне, але гэта, бясспрэчна, вельмі сур'ёзны яе фон», — адзначыла старшыня камітэта.

Яна падкрэсліла, што ў Расіі і Беларусі ўлада зрабіла прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацый ворагам дзяржавы, што крыўдна і недапушчальна.

На яе думку, вяршэнства права, правы чалавека і права голасу — а менавіта адстойваючы іх у Беларусі Алесь Бяляцкі трапіў за краты — могуць прадухіляць войны і могуць пакласці ім канец.

Старшыня камітэта адзначыла, што згодна з воляй Альфрэда Нобеля іхні мандат заключаецца ў тым, каб вызначаць асобу або арганізацыю, якія ўнеслі найбольшы ўнёсак у справу міру за мінулы год. Яна дадала, што не лічыць, што ўручэнне акажа неадкладны ўплыў, бо «ў цяперашняй сітуацыі гэта абсалютна нерэальна». Але адзначыла, што гэтае рашэнне прынялі «ў межах волі Альфрэда Нобеля, крытэрыяў братэрства паміж народамі».

На пытанне аб тым, ці не лепш было даць гэтую прэмію Зяленскаму або Навальнаму — людзям, што маюць больш шырокае сусветнае прызнанне — старшыня камітэта адказала: «Сусветнае прызнанне — гэта не тое, што мы бярэм пад увагу. І мы ніколі не каментуем, хто не атрымаў прэмію. Мы лічым, што тыя, хто ўносіць уклад у справу міру, гэта не людзі, якія вядуць вайну. А паказваем на тых, хто цяпер можа змяніць сітуацыю».

«Войны можна развязваць не толькі ваеннымі сродкамі. Паўстанне людзей, супраціў і пратэсты адыгрывалі важную ролю. І мы лічым, што нашы пераможцы будуць працягваць гэта рабіць», —рэзюмавала Берыт Рэйс-Андэрсэн.

Ва Украіне ўручэнне Нобелеўскай прэміі ўкраінцам разам з расіянамі і беларусамі выклікала збольшага адмоўную рэакцыю. Выказваюцца нават меркаванні, што праваабарончаму «Цэнтру грамадзянскіх свабод» варта ў знак пратэсту ад яе адмовіцца.

Чытайце таксама:

«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
немного твитов годных вам / адказаць
08.10.2022
Абразы і абурэнне тым, што Алесь  Бяляцкі атрымаў прэмію - гэта такая ж праверка на адэкватнасць, як і «Чый Крым?»

Мы змагаемся не дзеля таго, каб падабацца украінцам, мы не павінны падабацца наогул нікому, мы беларусы — і нас паперш павінна цікавіць меркаванне беларусаў. Карацей — ПАХУЮ што там пішуць украінцы пра Бяляцкага, ганаруся ім да слёз, ён заслугоўвае гэта, як ніхто іншы. Наш герой.

Я думаю, что проблема с Нобелем одна: среди лауреатов не должно было быть украинской организации. Премия за 2021 год. Никакой войны еще не было, а рейтинг луки в Украине был выше, чем в РБ. Чем в демократической стране так отличились правозащитники, прямо до Нобеля - не понятно.

У Гданьску ёсць мурал, прысвечаны Бяляцкаму. І гэтаму муралу больш за 10 год. Палякі ў гэтым сэнсе сапраўды разумеюць беларусаў нашмат лепш, чым украінцы.
0
немного твитов годных вам-1 / адказаць
08.10.2022
У гугле забанілі нетолькі Падлюкоў, но і палову укртві. Пачытаць правіла преміі часу няма, накідывайь лайно час ёсць заўжды. Ці пакрыўджаны Маск вам старлінкі вырубіў? Ці проста мазгі уключыць лень, а лайном кідацца хочацца?

Абляніліся, гуглам карыстацца развучыліся, бо тут трэба адкрыць беларускую Вікі і прачытаць біяграфію, што Бяляцкі рабіў дзеля Беларусі ўжо тады, калі Зяленскаму было 2 гады....

Яшчэ раз звяртаюся да ўкраінцаў:
Алеся Бяляцкага намінырывалі 5 разоў на нобэлеўку, у 2014 годзе за гэта падпісаліся 160 польскіх дэпутатаў. гэта калі нават не гаварыць пра прэміі, якія яму выдалі. 
Вікіпедыя бясплатная, вэлкам!
0
немного твитов годных вам-2 / адказаць
08.10.2022
Один факт. Первый срок Алесь Беляцкий получил за то что счета Весны в Литве были официально слиты беларуским спецслужбам. Силовики запросили банковские счета связанные с Беляцким и им выдали. Спасибо литве!

Выяўляецца, што Міхайла Падаляк пад час працы ў Беларусі быў галоўным рэдактарам газэты "Праўда Гайдукевіча", 1995 -1998(?)гг., якая, як орган ЛДПБ, намагалася саюзу с Расеяй. Во як паматляла жыццё барацьбіта з рускім светам)))

Насамрэч я лічу што той шторм з гаўна які адбываецца ва ўкраінскім тўітары – гэта добра. Мабыць беларусы нарэшце ўжо зразумеюць, што ў іх няма нікога акрамя іншых беларусаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31