Знайсці
08.10.2022 / 09:182РусŁacБел

Еўрапейскія перавозчыкі змогуць аформіць у Беларусі дазвол на перавозку грузаў

Аўтаперавозчыкі, зарэгістраваныя ў краінах Еўрасаюза, з 10 кастрычніка змогуць аформіць дазвол на міжнародную перавозку грузаў аўтамабільным транспартам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паведаміў Мінтранс.

Фота ілюстрацыйнае

Для гэтага перавозчыку неабходна звернуцца з заявай у транспартную інспекцыю, аўтарызавацца ў асабістым кабінеце ў аўтаматызаванай сістэме «Дазвол» і аформіць у аўтаматызаванай сістэме рахунак-фактуру на колькасць заяўленых да афармлення дазволаў і аплаціць замову па пазначаных рэквізітах. Кошт афармлення такога дазволу транспартнай інспекцыяй складае 15 базавых велічынь (480 беларускіх рублёў).

Пры гэтым Мінтранс звяртае увагу аўтамабільных перавозчыкаў на неабходнасць захавання нормаў пастановы Саўміна ад 22 красавіка 2022 г. № 247 «Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў».

З 8 красавіка краіны Эўрасаюза перасталі прапускаць аўтатранспарт, зарэгістраваны ў Расіі і Беларусі, у якасці абмежавання, якое ўваходзіць у пяты пакет санкцый ЕС. У адказ 16 красавіка была ўведзеная забарона перасякаць мяжу Беларусі зарэгістраваным у Еўрасаюзе грузавым аўтамабілям.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Пан Усялян/адказаць/
08.10.2022
Ну што, жабракі сонцалікія, не хапае валюткі на кансервы... Абасраліся праз 6 месяцаў пасля ўвядзення забароны на ўезд?
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
08.10.2022
А што здарылася? Хіба не вельмі глядзець праз калючы дрот, якім абнеслі краіну. Дуркаваты "лідар", дуркаватае атачэньне. Што прасьпавае прапаганда, ці скажуць, што заходнія кіроўцы грэчку з соллю выпрасілі, а зараз, стоячы на каленях, і праезда па шыкоўнішнім асфальце дамагліся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930