Знайсці
08.10.2022 / 10:302РусŁacБел

Расіяне не могуць спрагназаваць, калі адновяць Крымскі мост, усе цягнікі на Крым адмянілі

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прагнозаў па аднаўленні Крымскага моста пасля пажару пакуль няма, пры гэтым чыгуначныя зносіны з акупаваным паўвостравам спыненыя.

Фота: РИА Новости

Паведамляецца, што ўсе цягнікі, якія хадзілі ў акупаваны Крым і якія планавалася адправіць у бліжэйшы час, часова не будуць адпраўляцца з-за пажару на Крымскім мосце. Продаж квіткоў на цягнікі ў Крым прыпынены.

Раніцай 8 кастрычніка стала вядома, што на чыгуначнай частцы Крымскага моста ўзнік моцны пажар. Акупацыйныя ўлады Крыма заявілі, што на Крымскім мосце нібыта выбухнуў грузавы аўтамабіль. Уладзіміру Пуціну ўжо паведамілі пра пажар на Крымскім мосце, ён даручыў стварыць урадавую камісію.

Чытайце таксама:

Крымскі мост абваліўся пасля выбуху на ім у ноч пасля 70-годдзя Уладзіміра Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
1
Турист/адказаць/
08.10.2022
Как все там по-домашшнему…
08.10.2022
Тепло, миролюбиво.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930