Знайсці
08.10.2022 / 11:35РусŁacБел

У жыхара Зэльвенскага раёна канфіскавалі два баявыя пісталеты

У 69-гадовага жыхара Зэльвенскага раёна канфіскавалі два баявыя пісталета, паведаміла прэс-служба МУС.

Інфармацыю аб незаконным захоўванні атрымалі ў верасні супрацоўнікі ўпраўлення ГУБАЗіК па Гродзенскай вобласці. Падчас ператрусу ў прыватным доме яны выявілі пісталеты ТТ і ПМ, а таксама 45 патронаў рознага калібру. Экспертыза паказала, што зброя і боепрыпасы прыдатныя для стральбы.

Па словах мужчыны, ён купіў гэтую зброю ў савецкі час у Эстоніі, дзе праходзіў тэрміновую службу, а ў канцы 1990-х, пераехаўшы на пастаяннае жыхарства ў Беларусь, прывёз яе з сабой і схаваў у падвале дома.

Органы распачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930