Знайсці
08.10.2022 / 13:2411РусŁacБел

«Атрымала свайго роду нож у спіну». З «Мінскай праўды» звольнілі адыёзную прапагандыстку

Пра сваё звальненне Алена Курхінен сама расказала ў сацыяльных сетках. Звольнілі яе яшчэ 26 верасня.

Як сцвярджае Алена Курхінен, яе начальніца Ларыса Коршун сказала, што калі жанчына не напіша заяву на звальненне па паразуменні бакоў, то яна звернецца ў суд з прычыны распаўсюджвання Аленай яе асабістай перапіскі. Пры гэтым Курхінен пацвярджае, што «сапраўды пары супрацоўнікаў з рэдакцыі «Мінскай праўды» (якім давярала, зразумела!) скінула скрын яе паведамлення».

«Сутнасць яе паведамлення мне — каб я такія крынжовыя відэа здымала для свайго канала ў ютубе», — піша Курхінен пра начальніцу. І кажа, што «проста ў шоку, як хутка ўсё тады адбылося», дадаючы, што «атрымала свайго роду нож у спіну». Бо, маўляў, з 2020 года падтрымлівала Лукашэнку і ўсюды «дэманстравала актыўную пазіцыю», удзельнічаючы ў якіх толькі можна праўладных акцыях і змагаючыся з нацыянальнай сімволікай. У сувязі з гэтым яна абураецца тым, як яе начальніца «распараджаецца лёсамі людзей, прыбірае тых, хто чамусьці стаў нязручным».

Алена Курхінен вядомая сваімі відэа з паездкамі па гарадах Беларусі, падчас якіх праводзіла апытанні мясцовых жыхароў на розныя тэмы — ад стаўлення да ўлады да «прапаганды ЛГБТ на Захадзе». Падчас гэтых апытанняў яна не проста выслухоўвала суразмоўцаў, а імкнулася наводзячымі пытаннямі і каментарамі падштурхнуць іх да «правільных» адказаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
8
Ха-ха
193
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
0
баж і укж/адказаць/
08.10.2022
хм... а з іншага боку - можа яна проста троль?
падрывала сістэму знутры? бо адзін з прыёмаў, калі, здаецца, нічога зрабіць немагчыма, гэта зрабіць выгляд, што настолькі падпарадкаваўся гэтай сістэме і давесці ўсё да абсурду
1
антисвета/адказаць/
08.10.2022
блін, SHOS , ну навошта вы так?.. таксама трохі на гэтых відосіках падзавісла... бо... цікава ж паглядзець, як жыве і што думае просты народ
09.10.2022
антисвета, Мажу маслом бутерброд. Сразу мысль - а как народ? Люди выживают. Даже те, кто на РФ ездит, говорят ,что РФ вперёд с песнями. Вопросов почему зп хреновые нету. Как есть
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930