Знайсці
08.10.2022 / 14:0719РусŁacБел

«Агонь на паражэнне! А калі беспадстаўна — то пажадаць добрага дня». У тэлевізійнага прапагандыста з-за выбуху на Крымскім мосце здарыўся прыступ мілітарызму

Адзін за другім Ігар Тур напісаў у тэлеграме тры пасты, у якіх падзяліўся ўласнымі страхамі, заклікаў да ўзмацнення дзяржаўнага тэрору і паклікаў на дапамогу Пуціна.

Паводле прапагандыста, нядаўнія словы Лукашэнкі, што беларускія вайсковыя фармаванні за мяжой «пацешныя» — праўда, і ніхто гэтаму рэжыму, маўляў, не страшны. Адзіныя, хто ў Тура выклікае жах — «дыверсанты, адзінкавыя выканаўцы, якіх нялёгка выявіць у тыле». 

У нас, маўляў, спробы дыверсій накшталт падрыву Крымскага моста — ледзь не будзённасць. Але «ў Беларусі ёсць сотні, тысячы афіцэраў, якія некалькі гадоў жывуць у рэжыме павышанай боегатоўнасці, не спяць толкам, не бачаць жонак і дзяцей, 24/7 у гатоўнасці — каб у нас, беларусы, такога не здаралася». А не чуем мы пра іх подзвігі толькі таму, што нас такім чынам зберагаюць ад панікі. І ніколі мы пра гэтых самаахвярных байцоў не даведаемся, бо яны «без права на славу».

І дзеля наяўнасці сярод нас такіх байцоў, як мяркуе Тур, беларусы павінны навекі адмовіцца ад права на нейкія свабоды і ўласную думку, стаць бязмоўнымі і паслухмянымі выканаўцамі: «Калі вам кажуць, што «ў мэтах вашай бяспекі, вы павінны зрабіць…» — закрыйце свой рот і рабіце».

Далей ён дзеліцца сваёй мадэллю краіны, у якой чалавек можа камфортна і спакойна жыць, пачуваючыся цалкам бяспечна:

«Сумнеўныя асобы блынтаюцца ля чыгуначных шляхоў і не рэагуюць на «Стаяць!» — агонь на паражэнне.

Машына рухаецца да моста і ігнаруе «люстру» ДАІ — агонь на паражэнне.

Нейкія «грыбнікі» у лясах на поўдні блынтаюцца і загад «Рукі ўверх!» не выканалі — агонь на паражэнне.

У метро, на прахадной прадпрыемства, проста на вуліцы адмова або прамаруджванне ў выкананні патрабавання надгляду сумкі — папераджальны, а затым — агонь на паражэнне.

Пры адпрацоўцы месца жыхарства экстрэміста-каментатара не адчыняюць дзверы? Выносіць дзверы і максімальна жорстка класці ўсіх тварам у падлогу, любы незразумелы прадмет у руках — агонь на паражэнне».

У выпадку ж, калі гэта ўсё было зроблена без належных на тое падстаў — «папрасіць прабачэння, патлумачыць, што так робіцца для вашай жа бяспекі, і пажадаць добрага дня».

Напрыканцы Тур звяртаецца са слёзнай просьбай да кіраўніка суседняй краіны:

«Уладзімір Уладзіміравіч, родненькі — страляй жа! Вайны, поўнамаштабнай і той, якая ўжо не СВА, ніхто ў здаровым розуме не хоча. Але, здаецца, ужо дастаткова даўно — вайна дык вайна. Як бы страшна ні было».

Урэшце, калі Пуцін яго пакліча, абяцае падняцца з канапы і сам. Маўляў, «навыкі абыходжання з аўтаматам не страчаныя, веды па ВУС не забытыя».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
131
Ха-ха
71
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
60
0
Левы нацыяналіст /адказаць/
08.10.2022
[Рэд. выдалена]
0
Пляски каротид/адказаць/
08.10.2022
Огонь, огонь, огонь, агония
0
вада і зямля перамагае агонь/адказаць/
08.10.2022
"Выносіць дзверы і максімальна жорстка класці ўсіх тварам у падлогу, любы незразумелы прадмет у руках — агонь на паражэнне"

а ведь так делали бандиты в 90-е. вырезали (жгли) всю семью. и женщин и детей. кого нашли в квартире (доме)

этот тур он что - недобитый бандит из 90-х?

Ах, Аляксандр, разбярыся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930