Знайсці
08.10.2022 / 15:2211РусŁacБел

Акудовіч пра Нобеля: Пасля 2022 года наш супольны шлях канчаткова разрываецца

Нобелеўская прэмія Бяляцкаму — гэта першая прэмія «беларускаму» беларусу, чалавеку, які з дзяцінства змагаўся за вольнасць Беларусі, прычым амаль што на ўсіх франтах. І таму гэты Нобель асабліва круты, піша ў канале «Беларускі Бабілон» гісторык і экскурсавод Цімафей Акудовіч. Але не толькі таму.

«Ідэя пра супольнае ўшанаванне трох арганізацый мне таксама падаецца ўдалай. 

Таму што папярэдні наш Нобель таксама быў «трынародны», бо нададзены быў постсавецкай пісьменніцы Алексіевіч, звязанай і з Беларуссю, і з Украінай, і з Расіяй.

І тая прэмія таксама была прынцыпова антыімперская і нават антыпуцінская. Бо высвечвала, разбірала на часткі «чырвонага чалавечка».

Нобелеўскі камітэт спрацаваў вельмі элегантна: сённяшняя прэмія узнагародзіла тых, хто змагаўся з гэтым чырвоным чалавекам апошнія 30 год.

Ну і нікуды не дзенешся ад таго, што да 2022 года мы ў такіх глабальных падсумаваннях, як Нобель, ідзем адной абоймай. Бо кожны сваім шляхам спрабаваў вытравіць з сябе савецкае балота.

А вось з 2022 года гэты супольны шлях канчаткова разрываецца. Бо ва ўкраінцаў атрымалася, у беларусаў яшчэ не, а рускія, верагодна, залазяць у яго назад.

Так што ўсё добра падсумаваў Нобелеўскі камітэт», — падкрэслівае Цімафей Акудовіч.

Чытайце таксама:

«Нерэальна крута». «Плачу гадзіну». Беларусы выбухнулі радасцю ад Нобелеўкі Бяляцкаму

«Беларускія арганізацыі так і не змаглі арганізаваць супраціў вайне». Падаляк абурыўся сёлетнім «Нобелем» — Кавалеўскі яму адказаў

«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
1
Пожалуй/адказаць/
09.10.2022
хх, вы наверное человек из будущего, когда (неважно какая, но) оригинальность будет цениться (в борьбе с ИИ) много выше, чем сейчас.
09.10.2022
п.с. пра тое што сталінскі ("сталінскі" сугучна дарэчы "кемпінскі") праспект - гэта, маўляў, наш архітэктурны скарб, які хацелі ўнесці ў скарбонку юнэска, я канечне чула, калі што)
10.10.2022
Пожалуй, проходите пожалуйста мимо
не обращайте на меня внимание
Пожалуй, спасибо
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930