Знайсці
08.10.2022 / 15:435РусŁacБел

Прызначылі камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне

Цяпер спрабаваць наладзіць расійскі супраціў украінскаму наступленню будзе генерал Сяргей Суравікін. Ён прызначаны камандуючым «Аб'яднанай групоўкай войскаў у раёне правядзення спецаперацыі», паведаміла Міністэрства абароны Расіі.

У канцы чэрвеня Сяргей Суравікін стаў камандуючым паўднёвай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне, якая вяла наступ у Золатым і Горскім Луганскай вобласці. Да гэтага ён быў камандуючым расійскай групоўкай у Сірыі, а з 2017 года ўзначальвае Ваенна-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі.

Упершыню з пачатку вайны расійскае Міністэрства абароны афіцыйна прызначыла камандуючага ўсімі сіламі сваёй «спецаперацыі».

Суравікіну праз тры дні споўніцца 56 гадоў. Ён вядомы сярод іншага тым, што ў жніўні 1991 года камандаваў 1-м матастралковым батальёнам 2-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Падраздзяленне пад ягоным камандаваннем было ўведзена путчыстамі ў Маскву і менавіта ад рук яго вайскоўцаў загінулі тры адзіныя ахвяры тых дзён — Дзмітрый Камар, Ілля Крычэўскі і Уладзімір Вусаў. Суравікін пасля таго быў затрыманы на 7 месяцаў, але быў апраўданы, бо «выконваў загад». І пасля таго зрабіў добрую вайсковую кар'еру. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
20
0
Сава/адказаць/
09.10.2022
Очередной неудачник...
0
Олис/адказаць/
09.10.2022
Военно-космические силы Российской Федерации - чего, чего там у них...? это уже даже совсем не смешно
0
Мангол/адказаць/
09.10.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930