Знайсці
08.10.2022 / 19:4129РусŁacБел

Вам сёння захацелася віна, а ў вас няма штопара? Скарыстайцеся нажніцамі, запальнічкай або абцугамі

Сітуацыя, у якую трапляў амаль кожны — вы набылі бутэльку віна, а штопара чамусьці не знайшлося. Не варта адразу бегчы па яго ў краму, спачатку паспрабуйце гэтыя спосабы!

 

Фота: publicdomainvectors.org

Цвік і абцугі

Убіце або ўкруціце цвік у корак, а пасля паспрабуйце выцягнуць яго абцугамі, піша Onet.pl.

Нажніцы

Уторкніце адно лязо нажніц ў корак, а затым паспрабуйце іх выкруціць. Рабіце гэта пакуль корак не аслабне — тады дастаньце корак рукой.

Запальнічка

Нагрэйце рыльца бутэлькі запальнічкай, і корак выскачыць сам. Дрэнная навіна ў тым, што можа выліцца частка віна, таму трэба быць уважлівым.

Адвёртка

Убіце адвёртку ў корак і паспрабуйце выцягнуць яго.

Засуньце корак ўнутр бутэлькі

Вазьміце любы цвёрды прадмет, якім вы зможаце загнаць корак ўнутр — падыдзе ўсё аж да зубной шчоткі і ключа. Каб узмацніць эфект, можна ўбіваць такі прадмет, да прыкладу, малатком для мяса або іншым цяжкім прадметам. Праўда, так можна разбіць бутэльку, таму варта не перастарацца.

Чаравікам

Так, менавіта чаравікам. Чым складаней адкрыць бутэльку, тым больш адчаю і тым больш дзіўныя ідэі, асабліва калі вы знаходзіцеся на прыродзе з сябрамі і ніхто не хоча ісці дадому за адкрывалкай.

Устаўце бутэльку донцам у верхнюю частку чаравіка, моцна абхапіце яе і стукніце абцасам аб сцяну так моцна, каб корак адскочыў. Прытрымлівайце корак пальцам, каб змесціва бутэлькі не вылілася на зямлю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
11
Ха-ха
33
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
2
0
Вам сёння захацелася віна,?/адказаць/
10.10.2022
«– Это водка? – слабо спросила Маргарита. Кот подпрыгнул на стуле от обиды. – Помилуйте, королева, – прохрипел он, – разве я позволил бы себе налить даме водки? Это чистый спирт!»
0
вообще вообще кислая кислая/адказаць/
10.10.2022
Satan, я давно-давно не смотрю сериалы )
0
макака/адказаць/
10.10.2022
Satan, не паверыце)
сёння расказваю мужу (які ў свой час плотна так сядзеў на танчыках)) што ўчора я плотна так абшчалася типа з кіслым...
ён такі:
- а хто такі кіслы?
я такая:
- ну як жа. ну. ну гэта ж ну. і ты сам мне некалі казаў
ён такі:
- а! успомніў. мы нават маглі перасякацца з ім у студэнцкія гады. яны з прымата на мехмат кабелі цягнулі
я:
- чакай-чакай. як ты сказаў? прымат? гэта што?
- гэта прыкладная матыматыка
я:
- Оо
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930