Знайсці
08.10.2022 / 22:043РусŁacБел

Што лукашэнкаўскія СМІ пішуць пра падрыў Крымскага моста

Прагледзелі асноўныя рэсурсы.

Што там на сёння важнага ў Беларусі і свеце?

Калі верыць БелТА і «Советской Белоруссіі», галоўная навіна — гэта заўсёды Аляксандр Лукашэнка. Тут жа і Наталля Качанава з новымі банальнасцямі, а таксама Пакроўскі праваслаўны фестываль.

Сярод галоўных навін на БелТА, «Советской Белоруссіі» і «Звяздзе» ўдару па Крымскім мосце, які ў свеце ацэньваюць як новы паваротны момант у вайне Расіі супраць Украіны, няма.

Толькі сайт АНТ аддае гэтаму здарэнню галоўную паласу.

У вялікім матэрыяле тэлеканала на падзею глядзяць расійскімі вачыма. Прыводзяцца меркаванні толькі расійскіх экспертаў, украінскім слова не даюць.

У матэрыяле не згадваецца, што Украіна і сусветная супольнасць лічаць Крым незаконна анексаванай часткай Украіны і што Крымскі мост — адна з галоўных артэрый забеспячэння расійскай арміі, што спрабуе захапіць Украіну.

«Жахлівы і сам факт тэракту, і блюзнерская і беспрынцыповая рэакцыя шэрагу заходніх палітыкаў», — кажа лукашэнкаўскі канал.

Ні адзін лукашэнкаўскі СМІ не паведамляе пра расійскія абстрэлы Харкава і Запарожжа.

Інфармацыя агенцтва БелТА пра падрыў моста абмяжоўваецца паведамленнем з шасці сказаў са спасылкай на РІА «Новості».

У іншым артыкуле дня БелТА піша пра «вялікую колькасць НАТАўскай тэхнікі каля граніц Херсонскай вобласці», разглядаючы гэты рэгіён як расійскі.

А праграма «Клуб рэдактараў» на Беларусь-1 была прысвечаная асуджэнню і высмейванню прэзідэнта Зяленскага.

Такім чынам, і пасля правалу расійскага бліцкрыга і пачатку контрнаступу Украіны Мінск працягвае стаяць на пазіцыях расчлянення Украіны і адмаўлення яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
58
Ха-ха
26
Ого
8
Сумна
7
Абуральна
81
0
шпондзер/адказаць/
09.10.2022
"тарфяной і пажар" - з гэтага паржаў, астатняе і так зразумела
0
Ёсік/адказаць/
09.10.2022
Сра..лізы. Няма ў Беларусі журналістыкі. Уключыў аднойчы Клуб рэдактараў. Ваніты, больш нічога - дарослыя людзі маняць увесь час. Вы ж сабе маніце, каму гэтую хлусню паказваеце? Лукашэнку ды дыспетчар вадаканала.
0
Про чуткое ухо провластной прессы./адказаць/
09.10.2022
Уж давно заметили, что по всем важным вопросам всегда высказывается первым Лукашенко. Провластные СМИ это делают не из скромности, а чтобы узнать тональность и аккорды какими подыгрывать. Ибо если начнешь выбиваться по перед - уволят.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930