Знайсці
15.10.2022 / 22:1812РусŁacБел

Ніколі не рабіце гэтага ў гасцях

Нават калі вы праведваеце блізкага сябра, усё роўна ёсць рэчы, якія не варта дазваляць сабе ў чужым доме. Вось якія паводзіны з боку гасцей асабліва раздражняюць гаспадароў.

Фота: pixabay.com

Вы дакранаецеся да чужых рэчаў і мяняеце іх становішча

Калі вам кажуць «Будзь як дома», наўрад ці трэба гэта ўспрымаць літаральна. Лепей не класці ногі на мэблю, а таксама, калі вы не ў блізкага сябра, не адкрываць халадзільнік без дазволу, піша Huffpost.

Калі ж нейкі прадмет вас зацікавіць і вам захочацца ўзяць яго ў рукі, спытайце ў гаспадара, ці можна гэта рабіць, і пачакайце яго дазволу.

Вы чакаеце экскурсіі па дому

Не патрабуйце ад людзей, каб яны паказалі вам увесь дом, лепей пачакайце, пакуль гаспадар сам пажадае прайсціся з вамі па ўсіх пакоях. Шмат хто рады правесці для гасцей невялікую экскурсію, але ж гэта бывае не заўсёды, і калі гаспадар не жадае вам паказваць свой дом, не варта вывучаць яго самастойна.

Вы злоўжываеце гасціннасцю гаспадароў

Ведайце, калі трэба сыходзіць дахаты. Не можаце зразумець, ці трэба ўжо гэта рабіць? Звярніце ўвагу на мову цела гаспадароў і сачыце за магчымымі намёкамі. Калі гаспадары ўжо апранулі начную піжаму, гэта верная прыкмета, што трэба пераносіць вечарыну ў іншае месца.

Вы нешта псуеце і не расказваеце пра гэта

Усякае можа здарыцца, калі мы ў гасцях. Можна выпадкова праліць чырвонае віно на дыван або нешта разбіць, але не варта рабіць выгляд, што нічога не здарылася, ці спрабаваць схаваць сваю памылку.

Вы цікавіцеся тым, што вас не датычыцца

Быць крыху цікаўным — гэта натуральна, але ўстрымайцеся ад таго, каб зазіраць у шафы і буфеты гаспадароў. І вам дакладна не трэба ведаць, што ж за лекі стаяць у гаспадароў на кухні.

Вы прыводзіце з сабой кагосьці, каго не запрашалі

Вядома, гаспадарам можа падабацца бавіць час з вашым стрыечным братам, або вы можаце лічыць, што ваш новы хлопец стане сваім у любой кампаніі. Але гэта не прычына прыводзіць у дом нечаканага госця без дазволу. Калі вам прама не сказалі, што вы можаце ўзяць з сабой яшчэ аднаго госця (або нават трох ці пяці), абавязкова спытайцеся ў гаспадароў, ці можна гэта зрабіць. Нават калі вы сустрэлі магчымага госця выпадкова і на шляху да гаспадароў, дашліце ім хаця б паведамленне.

Вы чакаеце, што ўсе падладзяцца да вашых прынцыпаў харчавання

Вы вегетарыянец ці веган? Маеце на нешта алергію? Калі вас запрасілі на абед, проста папярэдзьце загадзя гаспадароў пра свае асаблівасці харчавання, каб на самім абедзе вы адчувалі сябе камфортна.

Вы корміце жывёлу гаспадароў

У вас могуць быць свае прынцыпы харчавання, але і ў жывёл яны таксама могуць быць. Таму не карміце гадаванца гаспадароў, калі яны вам гэта асабіста не дазволілі.

Вы прыходзіце ў госці з пустымі рукамі

Як госць, вы мусіце прынесці з сабой невялікі падарунак для гаспадароў. Але не шукайце нешта маштабнае, хопіць і проста бутэлькі віна ці букета кветак, бо галоўнае — знак увагі.

Этыкет па-беларуску: спазняцца, ігнараваць паведамленні, жаліцца і «тыкаць»?

«Змрочнаму» амерыканцу зладзілі на працы вечарыну, якой ён не хацеў. Гэта каштавала працадаўцы 450 тысяч даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
макака/адказаць/
16.10.2022
п.с. пакуль "візіт" (ён мусіў быў адбыцца ўчора..) адкладзены...
0
макака/адказаць/
16.10.2022
наш не курыць, не п'е, не лаецца матам... і інш., і інш.
па цяперашнім часе гэта асабліва падазрона...

"разумею"...
0
макака/адказаць/
16.10.2022
"І дакладна,ніякіх сталоў,толькі афіцыйна,калі ўжо прыпрэцца)"

дзякуй. крыху ацвярэзілі. бо ўжо нават я гатовая была здацца... бо дапамогі амаль ніякай ніадкуль... 
так. яна ж патрабуе паперку з любой нагоды... хаця мне вядома, што можна без паперкі. і гэта афіцыйна.

ну хадзі сюды, класная) пачастую)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера