Знайсці
16.10.2022 / 11:0425РусŁacБел

Беларуска вырашыла год жыць без сэксу. «Можна знайсці тое, што прыносіць целу кайф, але не нішчыць душу»

Тры месяцы таму актрыса і арт-менеджарка Святлана Гайдалёнак распачала чэлендж — плануе год не займацца сэксам. Навошта? Пра эксперымент яна расказала ў падкасце «Паўгадзіны кардыё».

Святлана Гайдалёнак. Фота: скрыншот з ютуб-канала «Паўгадзіны кардыё»

Святлана жыве цяпер у Варшаве. Неяк яна шукала групы медытацыі. Знайшла адну, а праз час там сказалі: каб далей прасвятляцца, трэба адмовіцца ад мяса. Другі пункт: трэба захоўваць чысціню. І трэці — адмовіцца ад стасункаў і не шукаць гэтых стасункаў, у сэксуальным плане захоўваць цэлібат.

«Я пачала нервова шукаць, дзе выйсце», — смяецца яна, згадваючы сваю рэакцыю на тых занятках. А пасля напісала арганізатарам медытацыі, што гэта для яе зарана.

Аднак думка засела ў галаве.

«Я акурат была ў стасунках з хлопцам, які да мяне тры гады ні з кім не займаўся сэксам. Я думала: калі нават для маладога хлопца гэта ок, то гэта магчыма».

Рашэнне прыйшло пасля таго, як у ліпені Святлана трапіла на нудысцкі жаночы пляж у Паланзе. Ёй спадабалася адчуванне сябе там, сярод іншых жанчын.

«Падумала, можна знайсці тое, што прыносіць целу кайф, але не нішчыць душу. Бо як бы мы ні круціліся, сэкс прыводзіць да стасункаў. А стасункі раняць», — разважае дзяўчына.

«Я пабачыла праблему ў тым, што вельмі хутка ўваходжу ў адносіны, адно за адным. Такое кіданне на першага сустрэчнага, няма часу, каб пазнаць асобу. Пачынаю разглядаць ў трамваі некага: о божа, сэксі бой, які ён клёвы, я б з ім замуціла. Яно кожны дзень здараецца і столькі сіл у мяне займае».

Дагэтуль максімальны перапынак у Святланы без сэксу быў паўгода.

«Можа, гэта жаданне зрабіць перапынак у стасунках. З 2018 года ў мяне было 7 сэксуальных адносін і 4 інтрыжкі без іх».

Дзяўчына кажа, што гэта дапамагае даследаваць і прыняць сваё цела.

«У мяне ёсць месцы на целе, дзе вельмі нетыпова для жанчын растуць валасы. І я вырашыла іх адпусціць. Гэта вельмі крыпі, але, паколькі гэта ніхто акрамя мяне не бачыць, я стараюся не састрыгаць іх і прымаць сябе такой, якая я ёсць. Бо наша культура цісне, каб жанчыны не мелі ні барады, ні вусоў, нічога».

Сябры на рашэнне Святланы рэагуюць па-рознаму.

«Ёсць такія рэакцыі: «Навошта, Светачка, зараз можа пачнецца ядзерная вайна, а ты без такой асалоды», — згадвае яна. Але былі і тыя, хто таксама захацеў паспрабаваць такі падыход. 

Святлана раіць, што рабіць, калі раптам узнікае жаданне:

«Трэба выдыхнуць, пераключыцца, і звярнуць увагу на нейкі прадмет вакол сябе».

А што будзе, калі дзяўчына не стрымаецца?

«Пакаранне сабе не ставіла — бо я вытрымаю», — упэўненая яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
74
Ха-ха
28
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
10
0
волосы - это антенны для связи с космосом ом (хорошо, что на мне вязаная шапочка из фольги)/адказаць/
17.10.2022
Сексоляг, а што з галавой у яе не так? ну валосікі крыху тырчаць. дык што?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
17.10.2022
Андрей,

Перестань тут нести свое унылое, памяркоунае нытье, ханжа. Выпить, закусить и потр нормально уже не с кем, из-за таких задр. Хоть в Англию съезжай. Там бабы, как бабы
31.10.2022
Кукуха паехала.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930