Знайсці
17.10.2022 / 22:0510РусŁacБел

«У нашай арганізацыі 70% атрымалі позвы»: што вядома пра схаваную мабілізацыю ў Беларусі 

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі разгортвае ваенныя прыгатаванні. «Наша Ніва» атрымлівае сігналы з усёй краіны аб тым, што мужчынам прыходзяць позвы ў ваенкамат. Прапаршчыкам і старшынам прапануюць перавучвацца ў лейтэнанты, вялікая патрэба ў кіроўцах танкаў. Ад прадпрыемстваў патрабуюць спісы ваеннаабавязаных. Генералы ездзяць па заводах і рыхтуюць людзей да вайны. Мы сабралі тое, што на сёння вядома пра «таемную мабілізацыю». 

«Напачатку кастрычніка прыйшоў ліст з'явіцца ў ваенкамат для ўдакладнення звестак. Прыехаў у ваенкамат — уручылі позву на зборы. Са мной у адзін дзень было 8 чалавек. Усе мы былі кіроўцамі вайсковай тэхнікі. Картак прызыўнікоў жа было нашмат больш, у той тэчцы, адкуль яны даставалі. Выдалі позву на зборы, але я на іх не паеду, выеду часова з краіны. Ёсць халтурка за мяжой», — кажа жыхар аднаго з райцэнтраў. 

«Запрашалі старшын і прапаршчыкаў запаса на курсы перападрыхтоўкі і павышэння звання да лейтэнанта — камандзіра ўзвода. Для чаго спатрэбіліся малодшыя афіцэры, я не ведаю, не патлумачылі, сказалі, што «планава». Пры гэтым выклікалі яшчэ ў верасні, а вось позва на зборы на кастрычнік», — сказаў чалавек, якому не ўдалося адмовіцца ад мабілізацыі. 

«Званілі з ваенкамата, запрашалі вярнуцца на службу. З чым звязана такая вострая патрэба Радзімы ўва мне, не патлумачылі, сказалі толькі, што заробкам буду задаволены. Я ўзяў пару дзён «на падумаць» і змяніў нумар. Каб раней званілі і запрашалі ўсё кінуць, я не памятаю», — расказаў «Нашай Ніве» адстаўны старшы афіцэр. 

«У нас 70% мужыкоў атрымалі позвы «на зборы». Перадусім кіроўцы вайсковай тэхнікі па вайскова-ўліковай спецыяльнасці», — сказаў нам кіраўнік невялікай арганізацыі з Мінскай вобласці.

Чытайце таксама: «У тым ліку шляхам ужывання ваеннай сілы». Мінск пагражае Украіне, Польшчы і Літве комплексам «прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання»

«У нас мужыкам прыходзяць позвы, выклікаюць «на зборы», але мякенька ў трубцы намякаюць, каб не ехалі, шукалі балячкі. Хворыя, падкрэсліваюць так выразна, нам не патрэбныя», — кажа мужчына з Гродненскай вобласці.

Тым часам, як стала вядома «Нашай Ніве», нават ад школ і ўніверсітэцкіх кафедраў патрабуюць сфарміраваць спісы ваеннабавязаных супрацоўнікаў і здаць ваенкаматам. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
15
Ха-ха
23
Ого
9
Сумна
10
Абуральна
220
18.10.2022
[Рэд. выдалена]
19.10.2022
пальцем воевать
2
АдзIн хлопчык/адказаць/
19.10.2022
Будем ходить , будем называть , как захотим так и будем разговаривать. Ты не лепшы Беларус чым я. ВыпI атруты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930