Знайсці
24.10.2022 / 16:17РусŁacБел

З’явіліся адрыўныя календары-слоўнікі «Лёгкая мова» на 2023 год

Набыць іх можна будзе ўжо на пачатку лістапада. Сёлета, акрамя абсалютна новых і самабытных беларускіх словаў, фразеалягізмаў, прымавак і цытатаў, стваральнікі дадалі і хуткамоўкі, піша «Будзьма».

Календары «Лёгкая мова» — гэта: штодзень новыя беларускія словы — агулам 365 словаў! На кожнай старонцы — яскравая карцінка, словы на беларускай мове, пераклад на расійскую і прыклад ужывання з мастацкае літаратуры. Каляндарык можна паставіць на стол ці павесіць на сцяну. Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрынцы. У камплекце — два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак на халадзільнік.

Кошт — 40 руб. Зрабіць перадзамову можна, запоўніўшы форму па спасылцы. Магчымы самавываз у горадзе Мінску, а таксама адпраўка поштай па Беларусі і ўсім свеце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера