Знайсці
07.11.2022 / 10:245РусŁacБел

Аўсянка можа быць асабліва карыснай вось з якімі дадаткамі

Аўсяная каша — адзін з самых здаровых сняданкаў, якія толькі можна прыдумаць. У ёй шмат клятчаткі, у тым ліку бета-глюкану — віду клятчаткі, што дапамагае даўжэй заставацца сытым і рэгуляваць халестэрын і цукар у крыві. Але ж тое, наколькі карысная аўсянка, шмат у чым залежыць ад яе гатавання.

Фота: pixabay.com

Першая распаўсюджаная памылка — тое, што часам мы дадаём у аўсянку шмат цукру. Зразумела, што гэтая каша сама па сабе не надта смачная, таму жаданне нешта да яе дадаць цалкам натуральнае. Але адна рэч, калі вы ясце аўсянку з садавіной ці іншымі прыроднымі крыніцамі цукру, і зусім іншая — класці ў кашу зашмат чыстага цукру.

Замест розных відаў цукру, вяршкоў ды сіропаў лепей засмачце кашу свежай ці марожанай садавіной або мёдам.

Калі гатуеце аўсянку, таксама важна падумаць пра тое, ці будзеце вы ўжываць малако і, калі так, якім яно будзе. Свежае малако лепшае за згушчанае.

Цудоўны выбар — дадаць да кашы трошкі ягад, арэхаў, мёду і насення льну. Усё гэта павысіць карысць аўсянкі, а дадаткі можна ад разу да разу змяняць.

14 найлепшых і найгоршых прадуктаў для вашай печані

Крупы кіноа: чым яны карысныя і як іх гатаваць

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2
2
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
07.11.2022
Думаў, што даведаюся нешта новае! Ніхалеры! Гатую аўсяную кашу сабе кожную раніцу ўжо гадоў 10 запар... Ніякага цукру туды не сыплю! У мяне свой вінаград кіш-міш (без костак) расце. З яго сушу разынкі (гэта па-беларуску -- ізюм), дадаю ў кашу пры гатаванні.   Вару на малацэ, дадаю сыр і масла пры варцы. Калі зварылася -- пасыпаю кашу карыцай.[Карыца змяншае цукр у крыві] Я косткі сліваў і абрыкоса не выкідваю, а ачышчанае зерне перамельваю ў кавамолцы і таксама пасыпаю кашу! Ахвігець як смачна!!! 
І вы адважыліся мяне вучыць варыць кашу?
1
Эсмэралда Антонаўна/адказаць/
07.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, шаноўны, тут размова йдзе пра аўсяную кашу. А вы пра што ? Вы пра нейкі неназоўны прадукт, сырна-масламалочна-абрыкосава-разынкавы з дабаўленьнем карыцы й аўсянкі. Каб яшчэ й сякеру паклалі ў тое варыва, дык я вас зразумела б, скумекала б, пра што вы й празь што вядзеце, а так - дзівоса нейкая, а не аўсяная каша. :)
2
чакаючы навальніцу /адказаць/
07.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, напішыце як сушыце. У печы ці як азіяты падвешаным і чакаеце?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930