Знайсці
28.10.2022 / 17:45РусŁacБел

Затрымалі трох супрацоўнікаў прадпрыемства «Маёнтак Падароск»

На прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна ўвечары 26 кастрычніка затрымалі трох супрацоўнікаў. Сярод іх — кіраўнік УП «Маёнтак Падароск» Юрый Меляшкевіч, пра затрыманне якога паведамлялася ўчора.

Палац у Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Акрамя Меляшкевіча, затрымалі таксама фінансавага дырэктара прадпрыемства Дзмітрыя Карабача і бухгалтарку Вольга Балтрукевіч.

Вядома, што заведзеная крымінальная справы, хутчэй за ўсё, па арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Пакуль што супрацоўнікі затрыманыя на 72 гадзіны.

Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску, у 2013 годзе яе выкупіў расійскі бізнэсмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў.

Чытайце таксама:

У Ваўкавыску затрымалі Юрася Меляшкевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
32
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930