Знайсці
01.11.2022 / 17:424РусŁacБел

Паветраныя сілы Украіны: Расія плануе размясціць іранскія ракеты «на поўнач ад Украіны», супраць іх у нас няма абароны

Балістычныя ракеты, якія Расія плануе набыць у Ірана, верагодна, размесцяць на паўночнай мяжы Украіны. Пра гэта на брыфінгу заявіў прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат.

«Мы будзем прымаць усе сродкі абароны ад гэтых ракет. Верагодна, яны будуць дастаўленыя на поўнач ад Украіны, адкуль яны могуць запускацца так, каб пагражаць усёй Украіне. 300 км адна ракета, іншая — 700 км па далёкасці. Гэта балістычныя ракеты. Супраць гэтых ракетаў мы не маем эфектыўнай абароны.

Збіваць іх тэарэтычна можна, але фактычна гэта вельмі цяжка зрабіць тымі сродкамі, якія мы маем на ўзбраенні. У нас ёсць сродкі супрацьпаветранай абароны, а не супрацьракетнай абароны», — заявіў Ігнат.

Паводле ягоных слоў, расіяне хочуць набыць у Ірана балістычныя ракеты тыпу «Іскандэр-М», якія ў Расіі заканчваюцца.

Украінскія паветраныя сілы не могуць збіваць балістычныя аператыўна-тактычныя ракеты «Іскандэр», звышгукавыя «Онікс», гіпергукавыя «Кінжал».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Вадя/адказаць/
02.11.2022
У них и против иранских дронов защиты не было. Нет и против иранских ракет. Почему, ведь ракета не обладает какими-то супер возможностями? Такие ракеты сбивают уже шестьдесят лет. А, не хотят...
02.11.2022
Вадя, Неадукаваная ахвяра егэ.
2
Вадя/адказаць/
02.11.2022
Оратор просто жалуется на слабую оснащенность армии. Оно, конечно, всё распродажи, а нового не создавали, или делали недостаточно. У них и свои снаряды закончились через две недели после начала войны. Да и патронных заводов не имелось. И это в стране, которая воюет с 2014 года. Спросить не с кого-все теперь герои. Правда, одного героя взяли за жабры. Он поставлял двигатели для вертолётов врага, а в свою армию поставил фигу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера