Знайсці
01.11.2022 / 18:15РусŁacБел

Пасля поўнага заняпаду стаў ажываць «Магілёўсаюздрук» 

З канца кастрычніка сталі аднаўляць працу асобныя кіёскі «Магілёўсаюздруку» ў Магілёве, Бабруйску, Чавусах. Супрацоўнікі сеткі нясмела выказваюць аптымізм, што да канца года адновяць працу некалькі дзясяткаў гандлёвых пунктаў прадпрыемства, піша Магілёў.Media.

Шматлікія кіёскі прадпрыемства не працавалі з чэрвеня-ліпеня гэтага года. У жніўні кіраўніцтва ААТ «Магілёўсаюздрук» падало хадайніцтва ў суд аб прызнанні банкруцтва з-за вялікіх запазычанасцяў. Тады ж быў прызначаны крызісны кіраўнік, а «Магілёўсаюздрук» узяў курс на вяртанне пазык крэдыторам.

У 2022 годзе «Магілёўсаюздрук» стаў паступова закрываць свае гандлёвыя пункты. Паліцы ж многіх з аб’ектаў гандлю, якія засталіся, стаялі напаўпустымі, бо з-за фінансавых цяжкасцей прадпрыемства не магло закупаць папярэдні асартымент тавараў.

У выніку, калі па стане на студзень 2018 года «Магілёўсаюздрук» меў гандлёвую сетку з 224 пунктаў розных відаў, то на жнівень 2022 года засталося толькі 43 аб’екты ў Магілёве, Бабруйску і Чавусах, ды і тыя да верасня зачыніліся. Наколькі будзе працяглае і трывалае цяперашняе аднаўленне — пакажа час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера