Знайсці
01.11.2022 / 18:282РусŁacБел

Лукашэнка працягвае перадаваць Расіі вайсковую тэхніку 

Тэлеграм-канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» паведаміў, што 21 кастрычніка з чыгуначнай станцыі Урэчча ў Любанскім раёне адправілася ўжо сёмая група гружаных вагонаў-платформаў з раскансерваванай вайсковай тэхнікай Узброеных сілаў Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Гэтым разам 20 адзінак БМП-2, знятых з кансервацыі з 969-й базы рэзерву танкаў, накіраваліся спачатку ў Белгарадскую вобласць, а далей — у кірунку Луганска.

Пасля з'явілася інфармацыя, што 28 кастрычніка было вывезена яшчэ 28 танкаў Т-72А.

Па падліках праекта «Беларускі Гаюн», за апошні месяц рэжым Аляксандра Лукашэнкі перадаў Расіі: 

— як мінімум, 122 танкі Т-72А;

— 36—44 «Уралаў»;

— 20 БМП-2.

Акрамя таго, па падліках «Гаюна», у Расію з Беларусі за сем апошніх месяцаў было адпраўлена больш за 65 тысяч тон (1940 вагонаў) боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
01.11.2022
Дрэнна гэта ці добра. Аддаў, няма на чым беларускім вайскоўцам ехаць гінуць ва Украіну. Але кажуць, што сюды таксама шмат тэхнікі з Расеі пруць. Нейкі бартэр, але яго забаранілі, ды і наўрад ці надбаўкі ў 30% прытрымліваюцца.
01.11.2022
Война в России отличная возможность все списать, что было спи...но. то есть украдено. Любая война. Перечисленная техника из переданной РФ я вылетая полнейшим хламом. И!!! Я уверен, что она не рабочем состоянии, со снятыми запчастями. Короче танки-доноры. Тем лучше, тем отличнее. Неужели кто-то верит, что тут армия, в которой тотальное воровство, будет что-то работать после консервации? Максимум 20-30 км ходу в лучшем случае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера