Знайсці
01.11.2022 / 23:44РусŁacБел

WSJ: Саудаўская Аравія баіцца, што Іран пачне з ёй вайну, каб адцягнуць увагу ад пратэстаў

Саудаўская Арабія папярэдзіла ЗША пра тое, што Іран рыхтуецца «найбліжэйшым часам» здзейсніць напад на яе і Ірак. Так гэтая дзяржава нібыта імкнецца адцягнуць увагу насельніцтва ад антыўрадавых пратэстаў, якія доўжацца больш за месяц. Пра гэта выданню The Wall Street Journal паведамілі чыноўнікі Саудаўскай Аравіі і ЗША.

Іранскія вайскоўцы. Фота: Iranian Revolutionary Guard's Ground Force via AP, File

Саудаўскія чыноўнікі заявілі амерыканскім калегам са спасылкай на ўласныя разведзвесткі, што Іран гатовы здзейсніць напады як на іх каралеўства, так і на іракскі горад Эрбіл, спрабуючы адцягнуць увагу ад унутраных пратэстаў, якія бушуюць у краіне з верасня.

У адказ на папярэджанні Саудаўская Аравія, ЗША і некалькі іншых суседніх дзяржаў павысілі ўзровень баявой гатоўнасці сваіх узброеных сіл. А ў Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома пацвердзілі, што занепакоеныя інфармацыяй і гатовыя адказаць на напад з боку Ірана.

«Мы занепакоеныя карцінай пагрозы і знаходзімся ў пастаянным кантакце праз вайсковыя і выведвальныя каналы з саўдытамі. Мы без ваганняў будзем дзейнічаць для абароны нашых інтарэсаў і партнёраў у рэгіёне», — адзначыў суразмоўца WSJ.

З канца верасня Іран ужо атакаваў паўночны Ірак дзясяткамі балістычных ракет і беспілотнікаў. Адзін з іх быў збіты амерыканскім вайсковым самалётам, калі той накіроўваўся да горада Эрбіл, дзе базуюцца войскі ЗША. Падставай для нападу Тэгеран назваў распальванне беспарадкаў ўнутры Ірана курдскімі сепаратысцкімі групоўкамі, якія базуюцца ў Эрбіле (гэта сталіца іракскага Курдыстана). 

Акрамя таго, іранскія ўлады публічна абвінавачвалі Саудаўскую Аравію, ЗША і Ізраіль у падбухторванні да антыўрадавых пратэстаў у краіне, а таксама патрабавалі ад саўдытаў абмежаваць трансляцыю дэманстрацый праз свае СМІ.

Іран раней ужо абвінавачвалі ў нападах на аб'екты Саудаўскай Аравіі з-за паўстанцаў-хусітаў, якіх Тэгеран падтрымлівае ў Емене (тады як Эр-Рыяд узначальвае кааліцыю арабскіх дзяржаў, якія ўварваліся ў Емен у 2015 годзе па просьбе тагачаснага еменскага прэзідэнта). Апошні маштабны ўдар адбыўся ў 2019 годзе, у выніку якога была пашкоджаная інфраструктура найбуйнейшай у свеце саудаўскай нафтавай кампаніі Saudi Aramco. Іран афіцыйна абвергнуў сваю датычнасць да той атакі.

Пры гэтым Іран актыўна падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны, пастаўляючы ёй беспілотнікі і, паводле звестак СМІ, нават балістычныя ракеты. Хоць афіцыйна Тэгеран заяўляе, што не падтрымлівае ніводзін бок канфлікту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930