Знайсці
02.11.2022 / 16:51РусŁacБел

Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў палітзняволеную Таццяну Кузіну

Вядомы расійскі рок-спявак Барыс Грабеншчыкоў даслаў Таццяне Кузінай сваё фота са словамі падтрымкі. На ім напісана: «Таццяна! Сіл Вам. Цемра не доўжыцца вечна; заўсёды ўзыходзіць сонца. Б. Г.».

Таццяна Кузіна — экспертка ў галіне дзяржаўнага кіравання, палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта «SYMPA» (Школа маладых менеджараў у сферы публічнага адміністравання). Яна была затрыманая 28 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце «Мінск», калі выпраўлялася ў кароткатэрміновую паездку ў Грузію. Ёй выстаўлены абвінавачванні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357) і «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361).

Таццяна Кузіна

Раней Барыс Грабеншчыкоў выстаўляў на аўкцыён сваю камізэльку, каб сабраць грошы на падтрымку іншых беларускіх палітвязняў — музыкаў з гурта Irdorath.

Чытайце таксама:

Грабеншчыкоў выставіў на аўкцыён сваю камізэльку. Сродкі пойдуць музыкам Irdorath

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера