Знайсці
03.11.2022 / 15:43РусŁacБел

Паранілі ў нагу былога прэм'ер-міністра Пакістана. Яго картэж абстралялі падчас маршу пратэсту

Былы Прэм'ер-міністр Пакістана Імран Хан атрымаў кулявое раненне ў шчыкалатку, калі абстралялі яго аўтакалону за 150 км ад буйнога горада Лахор на паўночным усходзе краіны. Хан узначальваў марш пратэсту, які рухаўся на сталіцу Ісламабад з патрабаваннем датэрміновых выбараў, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

Сябры партыі былога прэм'ера паведамляюць, што ў выніку страляніны паранены яшчэ чатыры чалавекі.

Аднаго з нападнікаў застрэлілі, паведаміў агенцтву Франс Прэс памочнік экс-прэм'ера Раўф Хасан. «Яшчэ адзін мужчына затрыманы паліцыяй», — дадаў ён.

Па дадзеных пакістанскіх СМІ, 70-гадовы палітык дастаўлены ў бальніцу, яго стан не выклікае апасенняў у медыкаў.

«Гэта быў замах на яго, спроба палітычнага забойства», — заявіў Франс Прэс Раўф Хасан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930