Знайсці
03.11.2022 / 16:36РусŁacБел

Кіеў запатрабаваў судзіць расійскіх прапагандыстаў за генацыд

Расійскія прапагандысты павінны панесці пакаранне разам з палітычным кіраўніцтвам краіны — за распальванне варожасці, распаўсюджванне нянавісці і ўдзел у генацыдзе, мяркуюць ва ўкраінскім Міністэрстве культуры і інфармацыйнай палітыкі.

Фота: РБК. Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў

«Гэта датычыцца ўсіх элементаў і ўдзельнікаў вайны і прапагандыстаў калі не ў першую чаргу, то як мінімум на ўзроўні з тымі, хто непасрэдна аддаваў загады аб пачатку наступальных аперацый, на ўзроўні з вышэйшым кіраўніцтвам дзяржавы», — цытуе міністэрская прэс-служба намесніка кіраўніка ведамства Тараса Шаўчэнку.

«Прапагандысты нясуць такую ж адказнасць, бо без іх дзейнасці тыя падзеі, у якіх мы жывём як мінімум у апошні год, былі б немагчымыя, — упэўнены ўкраінскі чыноўнік. — Яны з'яўляюцца неад'емнай часткай расійскай ваеннай прапагандысцкай машыны».

Задача ўкраінскай дзяржавы, паводле яго слоў, у тым, каб сабраць доказную базу і абмеркаваць магчымыя юрыдычныя механізмы для прыцягнення вінаватых да адказнасці.

На думку Шаўчэнкі, з пункту гледжання закона, дзеянні расійскіх прапагандыстаў можна кваліфікаваць як прапаганду вайны, распальванне варожасці і нават генацыд.

Ён нагадаў, што ў рамках Нюрнбергскага працэсу па выніках Другой сусветнай вайны на лаве падсудных апынуўся, у прыватнасці, прапагандыст і галоўны рэдактар газеты «Штурмавік» Юліус Штрайхер. Суд прызнаў яго вінаватым і асудзіў да смяротнага пакарання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930