Знайсці
03.11.2022 / 17:06РусŁacБел

Акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці патлумачылі, чаму знік расійскі сцяг з будынка адміністрацыі, украінцы скептычныя

Калабарацыйная адміністрацыя патлумачыла, што ў адміністрацыйным будынку ў Херсоне нібыта «ад пачатку не было ніякіх расійскіх ведамстваў».

У акупацыйнай адміністрацыі адзначылі, што ў апошні час будынак, дзе раней размяшчалася Херсонская абладміністрацыя, быў закансерваваны.

Але гэта ніяк не тлумачыць знікненне сцяга і знікненне вайскоўцаў з блокпастоў.

Акрамя таго, паводле гэтага паведамлення, акупацыйная адміністрацыя перабралася ў горад Генічаск, які знаходзіцца на поўдні Херсонскай вобласці ў непасрэднай блізкасці ад анэксаванага ў 2014 годзе Крыма. Раней паведамлялася, што новай рэзідэнцыяй падкантрольных Расіі ўладаў Херсоншчыны будзе горад Скадоўск.

У той жа час украінскія вайскоўцы ставяцца да гэтых навін стрымана. Зняцце сцяга Расіі з будынка Херсонскай абласной адміністрацыі ў акупаваным Херсоне можа быць «праявай правакацыі», заявіла начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк: 

«Гэта можа быць правакацыяй для таго, каб стварыць уражанне, што населеныя пункты пакінутыя, што ўваходжанне ў іх бяспечнае.

Улічваючы, што яны даўно рыхтаваліся да вулічных баёў, тое, як яны размяшчаюць свае падраздзяленні, мы аддаем сабе справаздачу ў запланаванай тактыцы дзеянняў і не спяшаемся радавацца. Трэба разумець, што гібрыдная вайна прадугледжвае і такія інфармацыйныя ўкіды, атакі, якія могуць быць разлічаныя на аслабленне войскаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930