Знайсці
03.11.2022 / 20:21РусŁacБел

Яшчэ 10 адвакатаў пазбаўляюць права на прафесію

3 лістапада кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці Міністэрства юстыцыі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў. Як і звычайна ў апошнія два гады, прайшлі яе не ўсе, 10 чалавек па розных прычынах прызналі да далейшага выканання абавязкаў непрыдатнымі.

Так, камісія пастанавіла, што адвакат Людміла Асіеўская не можа выконваць свае абавязкі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі», хоць дагэтуль яна працавала адвакатам шмат гадоў і нічога ёй не замінала.

Таксама прынятыя пастановы аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій у дачыненні яшчэ да дзевяці адвакатаў. Уладзіміра Ангельскага, Вікторыю Гулькову, Аляксандра Емяльяненку, Атары Жукава, Міхаіла Макарава і Анастасію Сагановіч такая доля спасцігла «ў сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката», а Алена Грыбок, Сяргей Кішанёў і Дзмітрый Міроненка таксама нібыта не маюць патрэбнай кваліфікацыі.

Масавае пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці ў апошнія гады прымяняецца перадусім па прычыне іх заангажаванасці ў абарону палітычных зняволеных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера