Знайсці
09.11.2022 / 21:1920РусŁacБел

«У рускіх раздзяўбайства і хаос». Беларускія афіцэры расказалі, як праходзіць зладжванне з рускімі ў супольных вучэбных цэнтрах

Расійскі вайскова-прапагандысцкі канал «Звязда» інфармуе аб трэніроўках па баявым зладжванні беларускіх мотастралкоў тэрміновай службы з расійскімі танкістамі ў Ніжагародскай вобласці на Мулінскім палігоне. Аналагічныя трэніроўкі будуць праводзіцца і ў Беларусі, пасля рашэння аб стварэнні сумесных трэніровачных цэнтраў. Дзейныя афіцэры беларускай арміі расказалі «Нашай Ніве», што гэта азначае і як успрымаецца ў арміі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Ваяр»

«З практычнага. Сумесныя цэнтры будуць прадугледжваць падрыхтоўку па адзіных праграмах ваеннага навучання — адбудзецца пераарыентацыя праграм вайсковага навучання на расійскі падыход. 

Для кожнага роду войск і спецыяльнасці існуюць праграмы навучання. Напрыклад, возьмем тых самых мотастралкоў, якія трэніруюцца паводле Праграм баявой падрыхтоўкі — у нас гэтыя праграмы скапіяваныя з праграм СССР і абнаўляліся неістотна, што б хто ні казаў.

У Расіі ж гэтыя праграмы істотна абноўленыя і адаптаваныя пад захопніцкія задачы расійскай арміі, да чаго, відаць, будуць прывучаць і беларусаў. 

Не кажучы аб паглыбленні міжасабовых сацыяльных кантактаў і прывучвання салдат да думкі, што ў Беларусі і Расіі адна армія, з чаго вынікае выснова — што і народ адзін. Гэта з палітычнага.

У доўгатэрміновай перспектыве гэта нясе пагрозу канчаткова аформленай страты беларускай дзяржаўнасці. Нізавы склад беларускага войска не будзе бачыць сэнсу ў абароне суверэнітэту ад сваіх жа «калег», калі такая сітуацыя здарыцца», — сказаў вайсковец. 

«Гэта дэструктыўна, таму што Расія пагражае беларускай дзяржаўнасці праз наратыў «адзін народ».

Таксама стаўлю на тое, што абсалютная, абсалютная большасць будучых беларускіх салдатаў, якія цяпер мнуць дзеўкам цыцкі ў клубах, паняцця не маюць, чаму трэба забіваць украінцаў — у нас няма гэтага расійскага фашызму. Сумесная вучоба з расіянамі, асабліва з іхнімі інструктарамі, — гэта і сумесны побыт, і абалваньванне беларусаў вуснамі іхніх інструктараў.

Рускія так пракачаныя прапагандай, што там звычайны афіцэр, звычайны салдат — ужо як нампаліт.

Словам, я нічога добрага ў гэтым не бачу. Ну, беларусы сутыкнуцца з тым, чаго яны не ведалі з часоў Савецкага Саюза — са сваяцкімі з'явамі ў войску, з дзедаўшчынай каўказкіх народнасцяў, ну ды і хай знаёмяцца — з іншага боку, могуць і адчуць сябе іншымі», — сказаў іншы афіцэр. 

Ëн адзначыў, што ў сілавых структурах ёсць як афіцэры-беларусы, так і афіцэры, якія не лічаць беларусаў асобным народам і хочуць далучэння нашай краіны да Расіі. 

«Ёсць дзве катэгорыі вайскоўцаў-афіцэраў:

а) беларусы, якія пражылі ўсё жыццё тут, са сваякамі і родзічамі,

б) людзі з сем'яў вайскоўцаў, чые бацькі тут апынуліся воляй лёсу, і яны самі не разабраліся, хто яны ёсць.

Вось гэтая катэгорыя «б» — ім сучасныя рускія ментальна блізкія. Гэтай другой катэгорыі тут заўсёды было менш за палову», — адзначае афіцэр.

«Першая катэгорыя другую ніколі асабліва не любіла, а цяпер, я думаю, гэтая варожасць будзе і нарастаць, — кажа афіцэр. — У войску ды іншых структурах беларусы сутыкаюцца з ядроным рускім шавінізмам».

«У рускіх раздзяўбайства і хаос, — так апісвае досвед супрацы з расійскімі вайскоўцамі беларускі афіцэр. — Я гэта праходзіў на сабе. Мы дзейнічаем па пісаных інструкцыях, а ў іх вечнае абы-што і форс-мажоры. Раздзяўбайскі падыход да тэхнікі, сінюшнасць «спяцоў». Мы для рускіх нацыкі проста таму, што мы не такія, як яны, не так жывём», — сказаў «Нашай Ніве» афіцэр. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
38
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
17
Абуральна
138
11.11.2022
Антон Бандерас
Ну так деревни сжигали не сами немцы, а спецотряды из бывших красноармейцев.
11.11.2022
98-й - это видимо ещё советское время? Дедовщина тогда была.
0
Сибилла Нуар/адказаць/
12.11.2022
Мойша, таким, что огульно всех руских обвинять глупо. Это уже расизм и чистый нацизм - преследование по этническому/расовому признаку. В каждом народе есть некий процент дебилов, негодяев и клоунов. Вы же не судите всех немцев по шаблону Гитлера?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930