Знайсці
04.11.2022 / 18:172РусŁacБел

«Вандроўкі разам» аднаўляюць беларускамоўныя падарожжы

Зміцер Каспяровіч і «Вандроўкі разам» запрашаюць на беларускамоўныя падарожжы пасля двухгадовага перапынку. Вандроўкі пакуль будуць з Варшавы.

Фота: vandrouki_razam / Instagram

Першае падарожжа пройдзе з 25 па 27 лістапада па трох краінах па маршруце: Варшава — Уроцлаў — Прага — Дрэздэн — Варшава.

Праграма тура:

25 лістапада

8:30 — выезд.

13:30 — прыбыццё ва Уроцлаў, адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Польшчы. Экскурсія па горадзе. Вольны час.

17:00 — адпраўленне ў Прагу.

22:00 — прыбыццё ў Прагу, засяленне ў гатэль 3* (двухмясцовыя нумары).

26 лістапада

9:30 — экскурсія па Празе. Вольны час. Увечары, па жаданні, за дадатковую аплату — катанне на карабліку па Влтаве.

27 лістапада

8:00-9:15 — сняданак у гатэлі.

9:30 — выпраўленне ў Дрэздэн.

11:30 — экскурсія па Дрэздэне. Вольны час.

14:30 — выпраўленне ў Варшаву.

23:00 — прыбыццё ў Варшаву.

Падарожжа каштуе 650 злотых (сюды ўваходзяць праезд, пражыванне, дзве ночы ў гатэлі, два сняданкі ў гатэлі).

Больш інфармацыі — у Instagram і Facebook.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
0
сусед /адказаць/
04.11.2022
Угум. Цяперачы засталося прыдумаць як дабрацца да Варшавы. Посьпешны Мінск - Варшава шчэ ходзіць?
2
Мойша/адказаць/
05.11.2022
сусед , не і ўжо ня будзе хадзіць, Беларусь гэта частка расейскай імперыі і рускія з немцамі пра гэта дамовіліся яшчэ даўно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930