Знайсці
04.11.2022 / 18:30РусŁacБел

Затрымалі жонку палітвязня Арцёма Анішчука

Як стала вядома праваабаронцам, у Мінску сёння затрымалі жонку палітвязня Арцёма Анішчука Вольгу. Прычыны і падрабязнасці пакуль невядомыя, піша «Вясна».

28 снежня мінулага года Вольгу Анішчук ужо затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Перад гэтым дома ў Анішчукоў правялі ператрус.

Нагадаем, Арцёма Анішчука асудзілі 3 лютага 2021 года да двух гадоў калоніі за пашкоджанне машыны супрацоўніка Дэпартамента выканання пакаранняў Аляксандра Гейца. Яго адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію №15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё. Там супраць яго заводзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), на яго аказваўся ціск.

Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін у два гады, але яго зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце — да яго затрымання. Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення. Ён знаходзіцца ў бабруйскай калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
26
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930