Знайсці
04.11.2022 / 20:461РусŁacБел

У Брэсце футбольны клуб прадае дом амаль за мільён даляраў. Прычым які!

Прыгожы двухпавярховы будынак з калонамі, антычнай вазай і ахоўнай шыльдай размешчаны у Брэсце на вуліцы Леванеўскага, 7, побач з паркам 1 Мая. Ён прадаецца, але каштуе вельмі вялікіх грошай, піша «Анлайнер».

У 2006 годзе будынак плошчай у 632 квадратныя метры быў выкуплены пад офіс футбольнага клуба «Дынама», але цяпер, праз 15 з лішкам гадоў, грамадскае аб'яднанне «Футбольны клуб «Дынама-Брэст» прадае яго праз аўкцыён. Пры гэтым будынак знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі.

Як паведамляюць у Брэсцкім гарадскім цэнтры па кіраванні нерухомасцю, пачатковая цана аб'екта — 2 375 000 рублёў, сума задатку — 237 500. Набыты аб'ект трэба аплаціць на працягу 20 каляндарных дзён з даты правядзення таргоў на спецыяльны разліковы рахунак. Аўкцыён пройдзе 22 лістапада.

Пры гэтым мільён даляраў у эквіваленце — не рэкордная сума для беларускіх аб'ектаў. Нядаўна за 2 865 000 рублёў на таргі выставілі будынкі кансервава-фабрыкатнага цэха ў Слуцку, а за 4 117 441 — былую казарму ў цэнтры Брэста.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Паляшук/адказаць/
04.11.2022
Дамова куплі-продажу плаўна пераходзіць у дамову цэсіі з Яўгенам Хачарыдзі ў якасці бенефіцыяра. "Дзякуй" Зайцаву за самы дарагі кантракт на закупку ўкраінскай "драўніны". А офіс круты ў брэстоў... быў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера