Знайсці
05.11.2022 / 09:1549РусŁacБел

Ціханоўская: Нашай памылкай было тое, як мы рэагавалі і камунікавалі падчас сітуацыі з Зарэцкай

Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю рэсурсу «Зеркало», у якім адказала на пытанні, датычныя кароткатэрміноваму прыходу Таццяны Зарэцкай у Кабінет і сыходу з яго. Журналістаў цікавіла, як уласніца Laava Tech трапіла ў Кабінет, чаму выбралі менавіта яе і якія праверкі яна праходзіла.

Таццяна Зарэцкая і Святлана Ціханоўская. Фота: t.me/CabinetBelarus

Паводле Ціханоўскай, на пасаду прадстаўніка Кабінета па фінансах і эканоміцы разглядаліся розныя кандыдаты, і Таццяна Зарэцкая была прапанаваная да разгляду аўтарытэтным спецыялістам, імя якога Ціханоўская не назвала. Пры гэтым некалькі іншых кандыдатаў адмовіліся, а Зарэцкая не толькі пагадзілася, але праявіла энтузіязм і зацікаўленасць.

Тое, што пры пошуку кандыдатуры на пасаду прадстаўніка па фінансах і эканоміцы шукалі менавіта жанчыну, Ціханоўская адмаўляе, «але, вядома, мы вітаем, каб у кабінеце і на лідарскіх ролях у дэмакратычных сілах было больш жанчын».

Перад заступленнем на пасаду Зарэцкая прайшла праверку бяспекі, яе на паліграфе праверыў BYPOL. Станоўчыя водгукі былі атрыманыя і ад МЗС Эстоніі, у іх няма ніякіх пытанняў да Таццяны. Але дбайнай праверкі бізнэсаў і слоў Зарэцкай да прызначэння яе на пасаду не рабілася, і Ціханоўская пагадзілася, што гэта, магчыма, было памылкай, што не зрабілі грунтоўнай праверкі.

Адносна пагроз Зарэцкай судамі на адрас журналістаў, якія задавалі ёй нязручныя пытанні, Ціханоўская цвёрда адзначыла, што «недапушчальна ціснуць на СМІ і забараняць публікацыі. Журналісты маюць права задаваць пытанні». 

Адносна таго, што Зарэцкая паспела зрабіць у Кабінеце: яна ўдзельнічала ў пасяджэннях Кабінета і вяла прамыя перамовы з партнёрамі, разам з членамі Кабінета працавала над складаннем бюджэту і фінансавага плана работы. Ціханоўская ўпэўненая, што яе напрацоўкі спатрэбяцца Кабінету, і звярнула ўвагу на тое, што Зарэцкая падпісала дамову аб неразгалошванні і пасля сыходу публічна падкрэслівала, што кіруецца ёй, таму можна разлічваць, што канфідэнцыйныя звесткі, якія былая прадстаўніца па пасадзе атрымала, здабыткам публічнасці не стануць.

На важнае пытанне, ці было прызначэнне Зарэцкай на пасаду памылкай Кабінета, Ціханоўская адказала:

Нашай памылкай было тое, як мы рэагавалі, як мы камунікавалі падчас гэтага крызісу. Памылкай было таксама, што недастаткова кансультаваліся з экспертнай супольнасцю. Памылкай было тое, што Таццяна, напэўна, адказала не на ўсе пытанні, і гэта дало глебу для абвінавачванняў. Гэта ўрок. Мы вынеслі гэты ўрок, прызнаём памылкі і працягваем працу.

Пры гэтым яна адзначыла: папярэдняя заява Кабінета, што ён будзе дапамагаць у расследаванні справы і прыцягнення да адказнасці вінаватых за ціск на Зарэцкую, застаецца ў сіле, а тычыцца яна «тых, хто ананімна пагражаў Таццяне».

Новых канкрэтных кандыдатур на пасаду прадстаўніка па фінансах і эканоміцы у Кабінета пакуль няма, але ён абавязкова будзе прызначаны.

Агульная выснова з сітуацыі:

«Будзем паляпшаць асвятленне працы Кабінета. У Кабінета неўзабаве з'явіцца прэс-сакратар. Будзем больш актыўна мець зносіны з журналістамі і кансультавацца з экспертамі».

Чытайце таксама:

Паспяховая стартаперка ці баранэса Мюнхгаўзен? Як Таццяна Зарэцкая трапіла ў Аб'яднаны кабінет і чаму яна яго пакінула

Зарэцкая: Хацелася б нагадаць прадстаўнікам медыя, што ў Беларусі ўсё яшчэ сядзяць палітычныя зняволеныя

«Чырвоных сцяжкоў больш, чым на камуністычным мітынгу». Фінансавы аналітык Адаскевіч пра стартап Зарэцкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
парашуты/адказаць/
06.11.2022
QQ, а вы видели мое декольте?
судя по потупленным (влево) глазкам таки да) 
3
ох уж мне эти телячьи нежности/адказаць/
06.11.2022
QQ, вы какім-нібудь языком владеете? ну кроме телячего?
 не "не несите ерунду", а "не несіте ерунды"
так кажется по-русскі правільно
1
счётчик Гейгера/адказаць/
06.11.2022
первый серьёзный скандал в белорусском Правительстве после 20.06.1994г. С этого момента скандалы возможные в действующем бел. Правительстве "выжигались калёным жедезом" .
В Новой Беларуси нас ждут тысячи скандалов.В демократическом обществе это норма., точнее нормальная практика. Саркози, Берлускони и тд тп. Все хотят воровать. И чем более прозрачным будет демократическое общество, тем меньше будет таких скандалов. ( ВЫ ХОТЬ ОДИН РАЗ ВИДЕЛИ ЧТОБЫ ВОР НА БАЗАРЕ ВОРОВАЛ НА ВИДУ У ВСЕХ ПРОХОЖИХ?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера