Знайсці
05.11.2022 / 14:363РусŁacБел

Клуб у Кастраме падпаліў вайсковец, які вярнуўся з фронту ва Украіне

Расійскія ўлады затрымалі чалавека, які, як мяркуецца, вінаваты ў пажары, што ўначы адбыўся ў клубе «Палігон» у Кастраме. У выніку пажару загінулі 15 чалавек. А меркаваны вінаваты ў ім, 23-гадовы Станіслаў Іонкін, у жніўні вярнуўся з вайны ва Украіне, даведалася выданне Baza. 

Паводле Baza, Іонкін з іншымі вайскоўцамі падчас знаходжання на фронце вёз боепрыпасы, калі пачаўся абстрэл. Яго выкінула з машыны і ён зламаў нагу. Пасля гэтага Іонкіна адправілі ў шпіталь у Астраханскай вобласці, а затым ён вярнуўся на радзіму ў Кастрамскую вобласць.

Доўгі час Іонкін знаходзіўся на бальнічным і ў пачатку лістапада адправіўся зноў у вайсковую часць для праходжання медкамісіі. Учора ўвечары ён стэлефанаваўся са сваякамі і сказаў, што ў яго ўсё добра. А пасля размовы з імі адправіўся ў начны клуб «Палігон», дзе ўступіў у бойку і зладзіў феерверк з сігнальнай ракетніцы, які прывёў да пажару і смерці 15 чалавек.

Клуб «Палігон» быў, дарэчы, звязаны з уладамі. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што яго ўладальнікам з'яўляецца дэпутат абласной Думы ад «Адзінай Расіі», ураджэнец Азербайджана Іхтыяр Ілдыр-аглы Мірзоеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
фцф/адказаць/
05.11.2022
а калі з вайны вернуцца дзесяткі і сотні тысяч? расея, дзевяностыя табе пададуцца райскімі часамі.
7
Маня /адказаць/
05.11.2022
Ну что же, послефронтовой синдром а здесь пялки на костях когда с лбу сторон погибают люди , вот и нервный срыв …
0
Жаре/адказаць/
06.11.2022
Да чаго давёў пуцін, што такім навінам неяк спачатку радуешся, а потым думаеш:(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера