Знайсці
05.11.2022 / 16:287РусŁacБел

Кітай хоча прымусіць малпаў размнажацца ў космасе

Кітайская акадэмія навук плануе адправіць на ўласную касмічную станцыю «Цяньгун» мышэй і макак і зладзіць эксперымент па іх размнажэнні. Але пакуль незразумела, ці змогуць жывёлы спарвацца ў стане бязважкасці, піша South China Morning Post.

Фота: vecteezy.com

Цяпер на касмічнай станцыі ёсць біябоксы для водарасцяў, рыбак і слімакоў. Адсекі прыйдзецца пашырыць, каб у іх змясціліся больш буйныя жывёлы. Яшчэ адна праблема — захоўванне корму для малпаў і ўтылізацыя рэштак іх жыццядзейнасці.

Таксама невядома, як макакі будуць паводзіць сябе ў космасе. У цесных клетках на зямлі яны адчуваюць сябе некамфортна: пачынаюць вырываць поўсць, адмаўляцца ад ежы або актыўнасці.

Акрамя таго, малпаў можа моцна спалохаць палёт на ракеце. «На зямлі паніку малпы можна супакоіць цацкамі, музыкай ці проста кампаніяй суродзічаў. Як паклапаціцца пра шчасце і камфорт малпы ў космасе — новы выклік для астранаўтаў», — сказаў адзін з навукоўцаў, які пажадаў застацца ананімным.

Ці могуць прыматы, у прыватнасці людзі, размнажацца ці проста займацца сэксам у бязважкасці, дакладна невядома. Паводле звестак NASA, астранаўты ў інтымную сувязь у космасе пакуль што ні разу не ўступалі.

Па словах рэпрадуктыўнага фізіёлага Адама Уоткінса, заняцца сэксам за межамі Зямлі можа быць значна складаней, чым здаецца. Па-першае, з-за бязважкасці цяжка ўступіць адно з адным у кантакт. Па-другое, з-за паніжанага ціску складана падтрымліваць эрэкцыю. Па-трэцяе, на касмічных станцыях няма пакояў для адасаблення.

Савецкія навукоўцы некалі ўжо спрабавалі паставіць эксперымент па размнажэнні мышэй у космасе. Некалькі грызуноў змаглі пераадолець усе цяжкасці і спарыцца. У некаторых самак нават з'явіліся прыкметы цяжарнасці, але ў выніку ніводная з іх нікога не нарадзіла, вярнуўшыся на Зямлю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Паляшук/адказаць/
05.11.2022
Дзве найважнейшыя задачы кампартыі Кітая на ххі ст.: 1. прымусіць малпаў размнажацца ў космасе; 2. забараніць уйгурам размнажацца ў Сіньцзяні. Звычайны чырвоны фашызм.
0
перш вось/адказаць/
05.11.2022
А я шчыра верыў, што гэта не праблема. А аказваецца вось яно як
0
Гарбуз/адказаць/
06.11.2022
Фотка цудоўная. :) Маленькая малпачка сядзіць каля мамы. Гэты сьвет ня страшны, калі побач мама.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера