Знайсці
06.11.2022 / 11:01РусŁacБел

Брытанская разведка: Кіраўніцтва Расіі спрабуе абвінаваціць за правалы на вайне сваё камандаванне

У сваёй традыцыйнай ранішняй зводцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі разважае пра тое, што, магчыма, расійскія ўлады знайшлі спосаб адвесці ад сябе крытыку грамадскасці за няўдачы на полі бою.

Аляксандр Лапін

Паведамляецца, што 3 лістапада генерал-маёр Аляксандр Лінькоў быў прызначаны часова в.а. камандуючага Цэнтральнай ваеннай акругай Расіі замест генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна, які, мяркуючы па ўсім, быў адхілены ад пасады ў канцы кастрычніка.

Калі гэта пацвердзіцца, Лапін папоўніць спіс звольненых з пачатку ўварвання ў лютым 2022 вышэйшых чыноў расійскай арміі. Раней сваіх пасадаў таксама былі пазбаўленыя начальнікі Усходняй, Паўднёвай і Заходняй ваенных акругаў.

Чачэнскі лідар Рамзан Кадыраў і кіраўнік «ПВК Вагнера» Яўген Прыгожын актыўна крытыкавалі Лапіна за ваенныя няўдачы на полі бою ва Украіне.

Гэтыя звальненні — прыклад таго, як вінаватым у правалах на вайне паказваецца вышэйшае ваеннае камандаванне. Часткова гэта, магчыма, з'яўляецца спробай адвесці адказнасць за памылкі ад расійскага кіраўніцтва ў вачах насельніцтва Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера