2 гады калоніі — чарговы прысуд за «сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Паводле праваабаронцаў, гэта ўжо 19-ы прысуд па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за «сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
У Гомельскім абласным судзе да двух гадоў калоніі асудзілі Уладзіслава Вайну. Яго прызналі вінаватым у «сайдзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. У чым канкрэтна яго абвінавацілі — невядома. Справу разглядаў суддзя Алег Харашко.
Большасць крымінальных спраў па гэтым артыкуле былі заведзеныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года ў сувязі з перадачай інфармацыі (фота, відэа) у беларускія тэлеграм-каналы аб расійскай ваеннай тэхніцы на тэрыторыі Беларусі.
0
1
0
0
0
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Еўрасаюз сур'ёзна ўзяўся за Telegram
 2
Чаму 9 мая трэба мяняць на 8-га
 10
Дабратвор расказвае сваю праўду пра былую жонку: Яна абрала хроснай для нашых дзяцей мастачку Святлану Жыгімонт
 15
У Расіі затрымалі мужчыну, які закінуў выкарыстаныя прэзерватывы ў чаны са святой вадой адразу ў трох храмах
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера