Знайсці
06.11.2022 / 23:562РусŁacБел

«Малапісьменная» жанчына выйграла суд у Белаграпрамбанка і вярнула свой «безадзыўны» ўклад

Судом Добрушскага раёна разгледжана справа па іску да Белаграпрамбанка аб прызнанні здзелкі несапраўднай. Ісціца, узрост якой не называецца, дамаглася вярнуць свой уклад, бо, як устанавіў суд, яна не разумела ўмоў здзелкі.

У заяве ісціца ўказала, што 2 жніўня 2021 года паміж ёй і ААТ «Белаграпрамбанк» быў заключаны дагавор тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце. Сума ўкладу — 1 995 даляраў ЗША.

У сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча ў сакавіку 2022 года жанчына звярнулася ў банк за ўкладам. Аднак ёй было адмоўлена. Жанчына сцвярджае, што не ведала, што не мае права на датэрміновае вяртанне ўкладу.

«Пры заключэнні дагавора яна разумела, што патрэбнасць у грашовых сродках можа ў яе ўзнікнуць у любы момант, і разлічвала, што пры звароце ў банк за вяртаннем укладу, ён будзе ёй адразу вернуты, у адваротным выпадку, такая здзелка ёю не была б заключана. Зварот укладу па яе патрабаванні зʼяўляўся для яе істотнай умовай дагавора», — распавядае прэс-служба Вярхоўнага суда.

Ісціца папрасіла прызнаць несапраўдным дагавор тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу, бо ён быў заключаны «пад уплывам памылкі адносна прадмета і ўмоў здзелкі, якія маюць для яе як укладчыка істотнае значэнне».

Судом было ўстаноўлена, што жанчына, знаходзячыся ў пажылым узросце, зʼяўляючыся малапісьменнай, не арыентуючыся ў юрыдычных аспектах здзелкі, няправільна ўспрымаючы тыя ці іншыя юрыдычныя паняцці, мела скажонае ўяўленне аб здзелцы, знаходзілася пад уплывам памылковага ўяўлення аб істотных для дадзенай здзелкі абставінах.

Судом таксама ўстаноўлена, што ісціцы не было дакладна паведамлена аб умовах дагавора, таксама як ёй не было вядома аб наступствах датэрміновага вяртання ўкладу — пры заключэнні дагавора ў банку ёй не растлумачылі ўсе ўмовы, у тым ліку і парадак вяртання ўкладу.

Суд Добрушскага раёна пастанавіў прызнаць несапраўдным дагавор тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце, заключаны паміж жанчынай і Белаграпрамбанкам.

Пасля апеляцыі судовая калегія Гомельскага абласнога суда пакінула рашэнне суда без змены.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
18
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
5
Улад/адказаць/
07.11.2022
Якім чынам суд устанавіў, што яна не разумела ўмоў здзелкі? Ёй дастаткова было сказаць аб гэтым? :))) Гэта смешна.
07.11.2022
Улад, Сапраўды! Цікава будзе паглядзець на наступныя спробы ўкладчыкаў датэрмінова забраць безадзыўныя дэпазіты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930