Знайсці
07.11.2022 / 18:553РусŁacБел

Дуб-волат у Бабруйску збіраюцца пазбавіць статусу помніка прыроды

Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Бабруйскі дуб-волат» знаходзіцца ў аварыйна небяспечным стане. Эксперты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах растлумачылі, чаму рэкамендуюць мясцовым уладам разгледзець пытанне аб спыненні функцыянавання каштоўнага дуба як помніка прыроды, піша «Звязда».

Дубоў-доўгажыхароў у Беларусі захавалася няшмат: іх высякалі ва ўсе часы нашай гісторыі з-за каштоўнай драўніны. Таму такія дрэвы бярэ пад ахову дзяржава. Так, у 2003 годзе Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт аб’явіў батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння «Бабруйскі дуб-волат». Дуб захаваўся ў горадзе з часоў Рэчы Паспалітай. Мясцоваму старажылу больш за 300 гадоў.

Сілуэт Дуба-волата рэзка вылучаецца сярод звыклых гарадскіх дрэў. Дыяметр ствала помніка прыроды роўны 1,4 м. У вышыню дрэва дасягае 28 метраў. Крона гарадскога старажыла распасціраецца на 17,1 м у напрамку з поўначы на поўдзень, на 24,2 м — з усходу на захад.

Але ў ліпені бягучага года вучоныя Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах правялі комплекснае абследаванне ўнікальных прыродных аб’ектаў у Магілёўскай вобласці. «Бабруйскі дуб-волат» даследавалі ў сярэдзіне вегетацыйнага перыяду, калі жыццёвыя паказчыкі расліны найбольш вызначальныя.

Эксперты склалі акт абследавання помніка прыроды, у якім праблемным пытаннем апісалі стан векавога дрэва і рэкамендавалі разгледзець пытанне аб спыненні функцыянавання Дуба-волата як помніка прыроды.

Святлана Цярэшчанка, кандыдат біялагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах, расказала:

«Пашкоджанні Дуба-волата ў Бабруйску звязаныя з натуральным разбурэннем. Дрэва страціла галіну першага парадку з часткай ствала. У месцы разгалінавання шкілетных галін з’явіліся дуплы, а трутавыя грыбы на ствале дрэва сведчаць аб наяўнасці ствалавой гнілі».

«Галіны ў асобна стаячага дрэва знаходзяцца прыкладна ў адным радыусе ад ствала па ўсіх напрамках, — тлумачыць навуковец. — Калі ламаюцца шкілетныя галіны, дрэвы губляюць устойлівасць. У Дуба-волата ў Бабруйску зламаная адна з буйных шкілетных галін, другая — мае нахіл каля 30 градусаў. Моцны вецер можа яе зламаць».

У акце абследавання помніка прыроды эксперты высока ацанілі прыродаахоўную дзейнасць мясцовых арганізацый. За станам Дуба-волата назірае КУП «ДЭП г. Бабруйска». Супрацоўнікі прадпрыемства праводзяць мерапрыемствы з мэтай падаўжэння веку гарадскога волата: выдаляюць сухія галіны, дэзынфікуюць і пламбіруюць расколіны антысептычнымі сродкамі.

У 2015 годзе КУП «ДЭП г. Бабруйска» арганізавала работы па сцягванні ствала дуба сталёвым абручом. Ён змацоўвае расколіну ў драўніне, перашкаджае трапленню вільгаці ўнутр дрэва праз разлом. Але прафілактычныя меры не могуць спыніць натуральныя працэсы разбурэння.

«Дрэва знаходзіцца ў аварыйным стане. Мы рэкамендуем спыніць яго функцыянаванне як помніка прыроды», — адзначыў Уладзімір УСЦІН, загадчык сектара запаведнай справы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.

Адзначаецца, што Дуб-волат у Бабруйску расце ў цэнтры горада, побач з тратуарам і праезнай часткай, паміж будынкам УУС і крамай керамікі. Такое размяшчэнне дрэва небяспечнае для здароўя і жыцця гараджан, а таксама здольнае нанесці страты гарадской і прыватнай маёмасці.

Батанічныя помнікі прыроды — гэта ўнікальныя расліны і насаджэнні. У краіне іх налічваецца 355: 84 — рэспубліканскага значэння і 271 — мясцовага (на пачатак 2022 года ў Беларусі перададзена пад ахову 959 помнікаў прыроды розных відаў, з іх 327 рэспубліканскага значэння і 632 — мясцовага).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
19
Абуральна
11
07.11.2022
так вот что сегодня колол эты супермен
www.youtube.com/watch?v=6rqjfI8CbyY 
"латышы там ужэ скамейкі начэлі рубіц на драва" (гл. на 4:11) а мы значыт можэм себе пазволіц рубіц дубы
1
мясцовы2/адказаць/
07.11.2022
Накіруйце нашых ёлупняў у Вільню, хай пглядзяць, як тут робяць "мыліцы" старым дрэвам, а не дроцікам сцягваюць. Або хай самі сабе што-небудзь спілуюць і дэмантуюць.
08.11.2022
Пры лукашызме у нас усё у аварыйным стане. Лукашызм мнічога (акрамя ВОВ) не шануе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930