Знайсці
09.11.2022 / 19:066РусŁacБел

Калісьці гулялі ў Super Mario? Хутчэй за ўсё, вы рабілі гэта няправільна

Амаль усе дзеці 80—90-х прайшлі праз Super Mario Bros., але мала хто ведаў пра адну дэталь.

Арыгінальны Super Mario Bros. — адна з самых вядомых камп’ютарных гульняў у свеце. Сімпатычны італьянскі водаправодчык намагаецца выратаваць сваю каханую прынцэсу. На шляху да яе, апроч незлічонай колькасці ворагаў, яшчэ няма магчымасці захоўваць гульню. Калі будуць выкарыстаныя ўсе жыцці, гульня скончыцца. І прыйдзецца зноў пачынаць з нуля — на ўзроўні 1-1, нават калі апошняе трэцяе жыццё было згублена на ўзроўні 8-4. Прынамсі, так мы думалі ў дзяцінстве.

Мільёны дзяцей гулялі ў Super Mario Bros. па гэтых правілах, і мільёны засмучаліся з-за паражэнняў. Але аказалася, што не было неабходнасці паўтараць усю гульню кожны раз, калі вы прайгравалі, піша Lifehacker.

З 1985 года і дагэтуль вы маглі перазапусціць узровень, у якім загінулі, незалежна ад таго, колькі «геймовераў» у вас было.

@retrogamingonline How did I not know this??! #retrogaming#retrogamer#retrogamingontiktok#videogames#nintendo#90skids#nostalgia#retrogames#80s#mario#mariobros#nes♬ original sound - RetroGamingOnline

Гэты трук працуе з любой версіяй арыгінальнай гульні Super Mario Bros., так што вы можаце паспрабаваць гэта самі. Наступны раз, калі страціце ўсе жыцці, дазвольце гульні вярнуцца да галоўнага экрана. Утрымлівайце націснутай кнопку A, затым націсніце Start — гульня перазапусціцца на першым узроўні апошняга свету, у якім вы загінулі, а не пачнецца з узроўню 1-1.

Гэта азначае, што калі вы «загінулі», напрыклад, у cвеце 7-3, вы пачняце з 7-1.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
43
Ха-ха
24
Ого
51
Сумна
4
Абуральна
3
09.11.2022
Ведаў пра гэты лайфхак (сам вынайшаў у дзяцінстве).
0
Да*уя разумнікаў/адказаць/
09.11.2022
Божа, пад кожнай навіной абавязкова з'явіцца эксперт, які ведаў пра ўсё яшчэ да вынаходніцтва кола
1
варэнне з агуркоў/адказаць/
10.11.2022
Да*уя разумнікаў, ды якое там вынаходніцтва колы, адкажыце лепс -
агурок - гэта ягада ці гародніна?

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930