Знайсці
08.11.2022 / 16:04РусŁacБел

Экасцежка ў Дражні сур'ёзна пацярпела ад рук вандалаў ФОТА

Экалагічная сцежка «Лясное царства», якую ўладкавалі ў лесапарку ў жылым раёне Дражня, перажыла набег вандалаў, з-за чаго сур'ёзна пацярпела абсталяванне зоны адпачынку, паведамляюць «Мінск-навіны».

8 лістапада раніцай азеляніцелі раёна пабачылі ў зялёнай зоне паламаныя арэлі і парэнчы дэкаратыўнага мастка. Адправілі ў накаўт і альтанку.

«Зелянбуд» ацаніў шкоду ў 1 194 рублі 27 капеек. Масток і арэлі работнікі адновяць, а вось альтанка рамонту не падлягае», — расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь.

Ён дадаў, што азеляніцелі маюць намер звярнуцца ў міліцыю па факце вандалізму на экалагічнай сцежцы.

Экасцежку «Лясное царства» акультурылі ў пачатку верасня да Дня горада. У лесапарку ўсталявалі вулічныя трэнажоры, дзіцячую пляцоўку, вяровачны гарадок, уладкавалі «басаногую» сцежку і паляну з гамакамі. Яны і сталі першымі ахвярамі вандалаў: літаральна праз пару дзён пасля адкрыцця зоны адпачынку работнікі абслуговай арганізацыі выявілі, што гамак хтосьці парваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера