Знайсці
08.11.2022 / 18:197РусŁacБел

«Мы гатовыя даць сыравіну, а вы вырабіце ўпакоўку». Беларускія чыноўнікі спрабуюць імпартазамясціць тэтрапакі

Намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пшэнны расказаў у эфіры СТБ, як прасоўваецца стварэнне беларускага тэтрапаку. Паводле яго, усё ўпіраецца ў адсутнасць у Беларусі тэхналогій, хоць сыравіны для вырабу тэтрапакаў у нас дастаткова. 

Паводле чыноўніка, сёння ў Добрушы ўжо выпускаецца кардон, які будзе асновай тэтрапаку. Але ў Беларусі пакуль «няма кампетэнцый» для вытворчасці такой упакоўкі, таму трэба шукаць інвестара з тэхналогіямі, растлумачыў Пшэнны.

«У свеце ёсць усяго 5-6 кампаній, якія ведаюць сакрэты вытворчасці тэтрапаку, таму мы прыцягваем індыйцаў і кітайцаў па схеме «мы гатовыя даць сыравіну, а вы вырабіце ўпакоўку», — расказаў намеснік старшыні дзяржканцэрна.

Другі кірунак — праца з кампаніяй TetraPak у Расіі, якая раней цалкам забяспечвала беларускі рынак. Яна аднавіла вытворчасць пасля двух месяцаў прастою і гатовая купляць у Беларусі кардон у абмен на гарантыю таго, што цалкам забяспечыць тэтрапакам беларускі рынак, паведаміў Пшэнны.

У выніку на разглядзе два варыянты: арганізацыя сумеснай вытворчасці ў Беларусі ці пагадненне з Расіяй, падсумаваў чыноўнік.

Тым часам днямі стала вядома, што на прадпрыемстве «Бабуліна крынка» з-за адсутнасці ўпакоўкі вяршкі ўжо разліваюць у тэтрапакі, прызначаныя для шакаладнага кактэйлю.

Чытайце таксама:

На «Бабулінай крынцы» вяршкі разліваюць у тэтрапакі з-пад шакаладнага кактэйлю. І гэта не памылка!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Непрыкаяны/адказаць/
09.11.2022
кудесница леса, спыніце хлудзіць. Ніхто не набывае ў Беларусі лес на дровы. Тым больш вашыя галінкі. Рэжым гоніць кругляк на экспарт і зарабляе на гэтым. А дровы, сапраўды, узьняліся ў кошце, але, з улікам дзяржаўных кампенсацыяў, выдаткі апынуліся прыкладна на леташнім узроўні. Ніхто скамейкі на дровы не пілуе, тым больш, што яны ўжо гадоў 20, як вырабляюцца зь іншых, збольшага негаручых, матар'ялаў. Калі ўжо калхазане спыняць слухаць "Navinki-info" ??? Вас гэта ня тычыцца, вы слухайце сабе, калі хочаце,.. будзьце ў курсе апошніх падзеяў...
1
кудесница леса/адказаць/
09.11.2022
а вы, гляджу, уважліва праслухалі "Navinki-info", "некалхазанін" Жвір, аматар рашэн-водка і песень магамаева
ні пра якія вашыя лаўкі ў маім допісе не было. прывяла гэны ўрывак, як чарговы "прыклад" адносін крэпкага хазяйсцьвінніка да беларусаў і да краіны
0
Непрыкаяны/адказаць/
09.11.2022
кудесница леса, што вы тут вярзеце, які жвір, які Магамаеў, якая вам "рашн водка" ? 1) Я не Жвір, 2) "Абсалют" і "Дзікая утка" - гэта вам не "рашн водка", 3) Магамаеў ? "Сіняя вечнасьць" у ягоным выкананьні гучыць пераканаўча, а гэта лепшая песьня пра мора, усіх часоў і народаў ! І не ён адзін яе выконвае. 4) Вам на адно вуха мядзьведзь наступіў, а другое - слон расплюшчыў, усё роўна не пачуеце...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера