Знайсці
08.11.2022 / 23:551РусŁacБел

Генсак НАТА: Мір будзе, калі Расія перастане ваяваць

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што ягоная арганізацыя не ставіць задачы заключэння міру любой цаной як мага хутчэй і не лічыць магчымым, каб гэта рабілася на расійскіх умовах.

«Калі Украіна пойдзе на выкананне расійскіх патрабаванняў і прыме той факт, што Расія ўварвалася, захапіла тэрыторыі, — ёсць рызыка працягу нападаў…

Гэта будзе катастрофай для Украіны, але і небяспекай для ўсіх нас, паколькі гэта паслала б сігнал пра тое, што выкарыстанне сілы дазваляе дасягаць палітычных мэтаў па атрыманні кантролю над суседнімі краінамі.

Усе хочуць, каб вайна скончылася, але калі Украіна перастане ваяваць, то спыніць існаванне як незалежная нацыя. Калі Расія спыніць ваяваць, мы атрымаем мір», — сказаў Столтэнберг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
мясцовы2/адказаць/
09.11.2022
Мір будзе толькі тады, калі ён будзе вынікам разгрому расіі. Так, і толькі так, будзе мір. Усе астатняе - гэта падмена паняццяў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера