Знайсці
09.11.2022 / 17:146РусŁacБел

У Мазыры частку вуліцы Камсамольскай хочуць перайменаваць у гонар Філарэта, гараджане супраць

Мазырскі раённы савет дэпутатаў абвясціў правядзенне грамадскіх слуханняў аб перайменаванні часткі вуліцы Камсамольскай. Яе плануюць перайменаваць у гонар Мітрапаліта Філарэта. Але ў адказ гараджане запусцілі петыцыю «Супраць перайменавання завулка ў гонар Мітрапаліта Філарэта», паведамляе «Гомель Штодзень».

Ініцыятары петыцыі звяртаюць увагу, што «Мітрапаліт Філарэт не мае ніякага дачынення да Мазыра, яго гісторыі, культуры, развіцця. Ён нарадзіўся ў Маскве».

Замест гэтага жыхары горада прапаноўваюць назваць завулак Міхайлаўскім — так, як ён называўся некаторы час таму.

Перайменаваць частку вуліцы Камсамольскай у вуліцу Філарэта прапанавала тапанімічная камісія Мазырскага райвыканкама. Чыноўнікі лічаць, што «неабходна ўвекавечыць памяць мітрапаліта за ягоны шматгадовы ўнёсак у духоўнае адраджэнне беларускага народа, развіццё міжканфесійнага дыялогу».

Нядаўна, дарэчы, Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб перайменаванні ў гэтым горадзе вуліцы Крапоткіна. Таксама рашэнні аб ушанаванні памяці Філарэта прымаюцца ў іншых гарадах — гэта кампанія, якую запусцілі зверху.

Чытайце таксама:

У Слуцку хутка адкрыюць помнік мітрапаліту Філарэту

Вуліцу Крапоткіна ў Гомелі пераймянуюць у вуліцу Мітрапаліта Філарэта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
09.11.2022
No, ага. "унёсак"... тут нелішне будзе чарговы раз нагадаць, як у свой час хацелі перайменайваць вуліцу Каліноўскага (названую так за савецкім часам) у Мінску ва Всехсвятскую, калі бахнулі там свой храмище Всех Святых... здагадайцеся з аднаго разу, хто спрычыніўся да гэтага ўсяго?
0
Гурнофель, Желудок і Ляды/адказаць/
09.11.2022
Dr. Someone,
А вы упэйненыя, што жыхары Светлагорска не будуць супраць вяртання гораду гістарычнай назвы Прапойск?
0
Dr. Someone/адказаць/
09.11.2022
Гурнофель, Желудок і Ляды
Для інфармацыі: Прапойск - гэта Слаўгарад, а Светлагорск - Шацілкі.
У будзь-якім выпадку вырашаць будуць не незразумела кім прызначаныя чыноўнікі, а, або законна абраныя дэпутаты, або непасрэдна жыхары шляхам лакальнага рэферэндума.
Хто тыя людзі, хто называе вуліцы сёння? Іх увогуле хтосці знае? Можа за іх хтосці галасаваў? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930