Знайсці
10.11.2022 / 10:118РусŁacБел

У Віцебску жаніх і нявеста распісаліся ў загсе проста ў піжамах

Відэаролік з незвычайнай рэгістрацыяй набраў у TikTok каля паўтара мільёна праглядаў, тысячы каментароў і зрабіў мужа і жонку папулярнымі.

А аказалася, што яны загадзя нічога не планавалі. Шчаслівыя маладыя Анастасія і Сцяпан Карніловічы падзяліліся з «Віцьбічамі» гісторыяй іх крэатыўнай рэгістрацыі.

— Фотасесію ў піжамах мы збіраліся правесці дома. Але паколькі збірацца скончылі каля 11 гадзін, а на 11:15 ужо была прызначаная рэгістрацыя, мы адправіліся ў загс у тым, у чым былі, — з усмешкай успамінае Анастасія. — Але зусім не перажывалі з гэтай нагоды, паколькі асноўная ўрачыстасць з гасцямі і выязной рэгістрацыяй была запланавана на вечар. Нас папярэдзілі, што роспіс у загсе не зойме і пяці хвілін. А апранацца мы ў любым выпадку не збіраліся.

Але, убачыўшы маладых у прыгожых піжамах, фатограф і відэограф вырашылі не губляць такі каштоўны матэрыял і прапанавалі зрабіць у загсе паўнавартасныя відэа— і фотаздымку. Анастасія і Сцяпан крыху даплацілі за ўрачыстасць і атрымалі сапраўдную цырымонію з маршам Мендэльсона, вясельным танцам і пажаданнямі доўгага плавання іх сямейнаму караблю ад супрацоўнікаў Палаца шлюбу.

Потым былі яшчэ фотасесіі, выязная рэгістрацыя ў традыцыйных вясельных уборах, вясёлае шумнае свята, але ўспамінаюць усе менавіта «піжамны» роспіс у загсе. У гэтым бачыцца своеасаблівы абярэг будучага сямейнага жыцця маладых ад дыскамфорту і пафасу. Ідэю падтрымалі ў каментарах пад відэа ў сацыяльнай сетцы. Але былі і тыя, хто ўпэўнены, што без вясельнай сукенкі ў загс нельга. Адны думалі, што маладым на касцюмы проста грошай не хапіла, іншыя асуджалі за залішнюю крэатыўнасць. Маладых ніколькі не збянтэжылі такія каментары. Яны ведаюць, што шчаслівыя, і вераць, што здолеюць пранесці гэта шчасце праз усё жыццё.

Сцяпан і Анастасія пазнаёміліся яшчэ падлеткамі, некалькі гадоў сябравалі. Потым іх дарогі разышліся на 15 гадоў. Але ўвесь гэты час яны не выпускалі адно аднаго з вачэй. Лёс час ад часу сутыкаў будучых мужа і жонку і, у рэшце рэшт, звёў іх.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
10.11.2022
Если только на "вписке".
2
особо циничная/адказаць/
10.11.2022
ну. "девственность" не один десяток раз можно "восстановить"... а вот как понять - девственник ли "девственник"?
1
даведка/адказаць/
11.11.2022
По опытности обоих предполагаемых девственников.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031