Знайсці
10.11.2022 / 16:13РусŁacБел

Залужны: За суткі пад кантроль Украіны вярнуліся 12 населеных пунктаў

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны адмовіўся пацвердзіць, што расійскія вайскоўцы сапраўды пакінулі Херсон. Пры гэтым, паводле яго слоў, толькі за апошнія суткі пад кантроль Украіны перайшлі 12 населеных пунктаў.

«Меркаваны адыход з Херсона — гэта вынік нашых актыўных дзеянняў, — заявіў Залужны. — Непасрэдна на Херсонскім кірунку сілы абароны Украіны разбурылі лагістычныя шляхі і сістэму забеспячэння, парушылі сістэму кіравання войскамі праціўніка. Тым самым не пакінулі ворагу выхаду, акрамя ўцёкаў».

У той жа час Залужны заявіў, што цяпер не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб заяўленым вывадзе расійскіх войскаў з Херсона. Па яго словах, УСУ працягвае наступ у адпаведнасці з уласным планам.

З 1 кастрычніка прасоўванне, паводле яго слоў, склала да 36,5 км углыб пазіцый праціўніка, агульная плошча адваяванай тэрыторыі дасягае 1381 квадратныя кіламетры, адноўлены кантроль над 41 населеным пунктам.

Украінскія ўлады пакуль стрымана рэагуюць на заявы Расіі аб адводзе войскаў. Яны казалі, што пакуль прыкмет рэальнага вываду войскаў не бачаць, і што расійская групоўка на правым беразе выбудавала рубяжы і гатовая абараняцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера