Знайсці
11.11.2022 / 18:048РусŁacБел

Навукоўцы: Прыгажэйшыя студэнткі атрымліваюць у анлайн-рэжыме горшыя адзнакі, чым у аўдыторыях

Ці ўплывае знешнасць на паспяховасць? Навукоўцы наблізіліся да адказу на гэта пытанне. Паводле іх, калі ва ўніверсітэтах заняткі перайшлі ў анлайн-фармат, гэта адмоўна паўплывала на вынікі студэнтак-прыгажунь.

Фота: pixabay.com

Навукоўцам даўно вядома, што фізічна прывабныя людзі звычайна атрымліваюць большы заробак, чым іх менш яркія калегі. У такіх людзей больш шансаў атрымаць павышэнне на працы і меншая верагоднасць трапіць у турму. Цяпер навукоўцы, магчыма, здолеюць адказаць на пытанне, чаму так адбываецца, піша The Times.

Таксама прыгожыя людзі часцей атрымліваюць добрыя адзнакі ва ўніверсітэце, але чаму так адбываецца, дакладна невядома. Некаторыя эксперты лічаць, што гэта проста выпадкі дыскрымінацыі з боку выкладчыкаў на карысць больш прывабных студэнтаў. Іншыя ж мяркуюць, што прыгожыя людзі насамрэч лепш спраўляюцца з вучобай, бо звычайна яны больш упэўненыя ў сябе.

Адрын Мехік, даследчык з Лундскага ўніверсітэта ў Швецыі і аўтар новай працы, кажа, што пандэмія дала магчымасць зразумець, у чым жа карані такога эфекту. Ён звярнуўся да 307 студэнтаў-інжынераў, якія вучыліся ва ўніверсітэце і да пандэміі, і падчас яе. Журы з 37 чалавек ацаніла прыгажосць твару кожнага са студэнтаў па шкале ад 1 да 10 балаў, дзе 10 балаў азначала «выключна прыгожы».

Мехік прааналізаваў адзнакі студэнтаў па тых прадметах, дзе выкладчыкі самі вырашаюць, як яны ацэняць паспяховасць сваіх студэнтаў. На гэтых прадметах на адзнакі ўплываюць групавыя заданні, а таксама індывідуальная праца на семінарах і вусныя адказы.

Да пандэміі больш прывабныя студэнты абодвух палоў звычайна атрымлівалі лепшыя адзнакі. Гэтай перавагі не хапала для таго, каб вывесці на першае месца студэнтаў з дрэннай паспяховасцю, але статыстычна дадатковыя балы мелі значэнне.

Калі лекцыі перайшлі ў анлайн-фармат і скончылася вочнае навучанне, адзнакі ў студэнтак-прыгажунь пагоршыліся. Памер таго «бонусу за прыгажосць», які яны, здаецца, мелі да пандэміі, панізіўся на 80%.

Падаецца, што выкладчыкі дабаўлялі такім студэнткам балы, і калі пачаліся анлайн-заняткі, што значна знізіла час камунікацыі студэнтаў з выкладчыкамі, прыгажосць перастала адыгрываць сваю ролю. Падчас відэалекцый студэнтам прапаноўвалі ўключаць камеру, але гэта не было абавязковым патрабаваннем.

Мехік мяркуе, што на «бонус за прыгажосць» мог паўплываць і мужчынскі пол большасці выкладчыкаў, але жанчыны-прафесаркі таксама ставілі да пандэміі лепшыя адзнакі прыгажуням.

З прывабнымі хлопцамі ўсё атрымалася інакш: пасля таго, як лекцыі перайшлі ў інтэрнэт, іх адзнакі яшчэ больш павысіліся. Мехік тлумачыць гэта тым, што такія мужчыны могуць валодаць некаторымі якасцямі, што павышаюць прадуктыўнасць — напрыклад, больш высокай упэўненасцю ў сабе. Іншыя даследаванні паказваюць, што фізічна прывабныя мужчыны таксама больш настойлівыя і аказваюць большы ўплыў на сваіх аднагодкаў.

Мехік таксама разгледзеў прадметы, дзе адзнакі выстаўляліся ананімна і на падставе выніковых экзаменаў. Там ён не знайшоў сувязі паміж прыгажосцю і паспяховасцю студэнтаў.

«Прадмет для асуджэння і кпінаў». Як жывецца ў правінцыі людзям з яркай знешнасцю

«Ніхто не дае мне больш за 30 гадоў, але на гэта я трачу не менш за тысячу рублёў на месяц». Мінчанка — пра пластычную хірургію і рэакцыю мужчын

Былая тэлевядучая АНТ Люцыя Герашчанка стала трэнеркай па ёзе для твару

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
3
ежце самі/адказаць/
12.11.2022
"У валізе ў мяне ляжала чакалядка," среди вонючих носков, трусов и прочих шкурок от банана? фу
0
ЯНКА/адказаць/
13.11.2022
ежце самі, не, Хамса. Напачатку я схадзіў у гіпермаркет, дзе набыў выкшталцонай ежы. А затым у банк. У мяне, у адрозьненьне ад Вас, апрыёры нічога ня можа быць сьмярдзючага. Бо, як кажуць, хто на што вучыўся. :)))
0
вой, ну вы ж анёлак... а чаму жонка збегла ад вас?/адказаць/
14.11.2022
"Напачатку я схадзіў у гіпермаркет, дзе набыў выкшталцонай ежы." а! дык вось хто выграб усё ў нашым гіперы для бедных евреёпце. такога галяка не бачыла даўно. нават лядоўні з пельменямі былі ўчора пустыя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930